Уладзімір Мікалаевіч Сеўрук

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Мікалаевіч Сеўрук
Дата нараджэння 6 чэрвеня 1932(1932-06-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 15 студзеня 2005(2005-01-15) (72 гады)
Род дзейнасці грамадскі дзеяч, літаратуразнавец, публіцыст, перакладчык
Альма-матар

Уладзімір Мікалаевіч Сеўрук (6 чэрвеня 1932, Мінск — 15 студзеня 2005) — беларускі грамадскі дзеяч, літаратуразнавец, публіцыст, перакладчык, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола (1981).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Пасля яго заканчэння ў 1954 годзе паехаў у Магадан, працаваў сакратаром гаркама, рэдактарам маладзёжнай газеты «Магаданский комсомолец». У 1966 годзе скончыў Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС (Масква). Працаваў у апараце ЦК КПСС. З 1986 па 1988 год з’яўляўся загадчыкам пададдзела сродкаў масавай інфармацыі ЦК КПСС. У 1980—1988 гадах — каардынатар саветніцкай дзейнасці КПСС па пытаннях ідэалогіі, навукі, культуры, адукацыі ў Афганістане. Пазней вярнуўся на радзіму. З 1993 года працаваў загадчыкам аддзела ў інстытуце «Белінфармпрагноз», з 1995 года — намеснікам дырэктара Беларускага нацыянальнага прэс-цэнтра, загадчыкам аддзела Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, з 1998 года — памочнікам прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь.

Выступаў як аўтар-складальнік зборнікаў гісторыка-літаратурнай публіцыстыкі: «Як канчаюцца войны» (1968), «Масква — Сталінград» (1970), «Моладзь ідзе ў рэвалюцыю» (1973), «Пароль: Перамога!» (т. 1-2, 1985) і інш. Аўтар перакладаў на рускую мову твораў «Рудабельская рэспубліка» С. Грахоўскага, «Чазенія» У. Караткевіча, «Крэсы змагаюцца», «Сонца за кратамі», «Лукішкі», «Ішоў дваццаты год» М. Машары, «І нічога ўзамен» А. Савіцкага, «Жыццёвыя клопаты» І. Мележа і інш.

У 1979—1985 гг. У. М. Сеўрук працаваў над сцэнарыямі дакументальна-мастацкіх фільмаў пра Афганістан (падчас савецка-афганскай вайны страціў сына): «Праўда красавіцкай рэвалюцыі» (1981; прэмія Ленінскага камсамола 1981) і «Сцяг красавіцкай рэвалюцыі» (1985). Прымаў актыўны ўдзел у рабоце грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз ветэранаў вайны Афганістана», дзе займаў пасаду намесніка старшыні Савета. У 1988—1991 гг. У. М. Сеўрук быў першым намеснікам галоўнага рэдактара газеты «Известия», рэдактарам папулярнай газеты «Неделя», актыўна супрацоўнічаў з газетай «Рэспубліка», дзе выступаў з вострымі публіцыстычнымі артыкуламі, літаратурнымі эсэ, успамінамі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2002. — Т. 14. — С.357
  • Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 6. — С.611