Уладзімір Піліпавіч Сцепанчук

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Піліпавіч Сцепанчук
Дата нараджэння 17 кастрычніка 1928(1928-10-17)
Месца нараджэння
Дата смерці 3 кастрычніка 1981(1981-10-03) (52 гады)
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук (1969)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларускай ССР

Уладзімір Піліпавіч Сцепанчук (17 кастрычніка 1928, раб. пас. Ялізава, Асіповіцкі раён, Магілёўская вобласць — 3 кастрычніка 1981) — беларускі спецыяліст у галіне энергетычнага машынабудавання і цеплаэнергетыкі. Доктар тэхнічных навук (1969), прафесар (1971).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1951).

Працаваў у Беларускім політэхнічным інстытуце (з 1954, прафесар кафедры прамысловай цеплаэнергетыкі, адначасова з 1972 — галоўны рэдактар часопіса «Известия высших учебных заведений. Энергетика»), Індыйскім тэхналагічным інстытуце (г. Бамбей; 1964—1966, эксперт ЮНЕСКА пры ўніверсітэце).

Навуковыя інтарэсы: газадынаміка двухфазных патокаў; праблемы развіцця цеплаэнергетыкі.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Званне «Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларускай ССР» (1980) і інш.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Экспериментальное и теоретическое исследование сверхзвуковых течений влажного пара : автореферат диссертации … доктора технических наук : 189 / Степанчук В. Ф. — Москва, 1968.
  • Исследование работы паровых эжекторов конденсационных установок паровых турбин : автореферат диссертации … кандидата технических наук / Степанчук В. Ф. — Москва, 1954.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Сцепанчук Уладзімір Піліпавіч // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 10. Сошна — Фут / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1974. — С. 144. — 656 с.: іл., карты.
  • Сцепанчук Уладзімір Піліпавіч // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : [у 5 т.]. — Мінск, 1981. — Т. 5. — С. 583.
  • Степанчук Владимир Филиипович // Белорусская ССР : краткая энциклопедия : [в 5 т.]. — Минск, 1982. — Т. 5. — С. 602—603.
  • Степанчук Владимир Филиипович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2021. — Т. 6 : Могилевская область : в 2 кн., кн. 2. — С. 333.