Уладзімір Сцяпанавіч Сянчук

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Сцяпанавіч Сянчук
Дата нараджэння 6 красавіка 1923(1923-04-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 17 снежня 2008(2008-12-17) (85 гадоў)
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці гігіеніст
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат медыцынскіх навук (1958)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Уладзімір Сцяпанавіч Сянчук (нар. 6 красавіка 1923, в. Пухавічы, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць17 снежня 2008) — беларускі вучоны, кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 6 красавіка 1923 года ў Пухавічах у сям’і ветэрынарнага фельчара.

Скончыў Пухавіцкую сярэднюю школу (1940). Мінскі медыцынскі інстытут (1954).

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Працаваў у органах дзяржаўнай бяспекі (1944—1948), пасля інстытута — урачом у Мінску.

З 1957 года працаваў выкладчыкам, з 1971 па 1982 гады — загадчыкам, з 1982 года — дацэнтам кафедры агульнай гігіены ў Мінскім медыцынскім інстытуце.

Памёр 17 снежня 2008 года. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках[1].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар многіх навуковых прац па агульнай гігіене.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны баявым ордэнам, медалямі, значком «Выдатнік аховы здароўя», Ганаровай граматай ВС БССР (1977); занесены ў Кнігу пашаны інстытута[2].

Зноскі

  1. Сянчук Уладзімір Сцяпанавіч, кандыдат медыцынскіх навук, гігіена
  2. Сенчук Владимир Степанович (06.04.1923-)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 жніўня 2019. Праверана 1 жніўня 2019.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9