Уладзімір Юр’евіч Мельцэр
Уладзімір Юр’евіч Мельцэр | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 жніўня 1932 (91 год) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у |
Уладзімір Юр’евіч Мельцэр (17 жніўня 1932, Магілёў) — беларускі архітэктар.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію ў 1956 г. Працаваў ва Упраўленні мясцовай прамысловасці Магілёўскага аблвыканкама, з 1968 года — кіраўнік групы планіроўкі сельскіх населеных месцаў у Магілёўграмадзянпраекце.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1972 года. Пражываў у Магілёве.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Асноўныя працы: генпланы пасёлкаў Брылі калгаса імя Ільіча Магілёўскага (1967), Горы калгаса імя Свярдлова Горацкага (1970), Мілаславічы саўгаса «Мілаславічы» Клімавіцкага (1978), Красная Буда саўгаса «Крычаўскі» Крычаўскага (1980) раёнаў. Аўтар праекта жывёлагадоўчага комплексу па адкорме буйной рагатай жывёлы ў калгасе імя Кірава Шклоўскага раёна (1982).
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Мельцер Владимир Юрьевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Катэгорыі:
- Нарадзіліся 17 жніўня
- Нарадзіліся ў 1932 годзе
- Нарадзіліся ў Магілёве
- Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
- Супрацоўнікі Магілёўграмадзянпраекта
- Члены Саюза архітэктараў СССР
- Члены Беларускага саюза архітэктараў
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары XX стагоддзя