Улотрыкс
| Улотрыкс | |||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Надцарства: | |||||||||||||||
| Царства: | |||||||||||||||
| Аддзел: | |||||||||||||||
| Клас: |
Ulvophyceae |
||||||||||||||
| Парадак: |
Ulotrichales |
||||||||||||||
| Сямейства: |
Улотрыксавыя |
||||||||||||||
| Род: |
Улотрыкс |
||||||||||||||
| Навуковая назва | |||||||||||||||
|
Ulothrix tenuissima Kütz., 1833 |
|||||||||||||||
|
|||||||||||||||
Улотрыкс (Ulothrix) — род ніткаватых зялёных водарасцей сямейства ўлотрыксавых.
Адрозніваецца каля 30 відаў. Пашыраны ў прэсных і марскіх вадаёмах (у абрастаннях розных субстратаў і планктоне), асобныя — у глебе. У рэках і азёрах Беларусі адзначаны ўлотрыкс найдалікатнейшы, улотрыкс найтанчэйшы, улотрыкс патончаны, улотрыкс паясковы; толькі у глебе — улотрыкс зменлівы
Ніткі неразгалінаваныя, аднарадныя, шырынёю 2—83 мкм. Клеткі цыліндрычныя, у суцэльнай, зрэдку слаістай абалонцы. Хларапласты прысценныя, з адным або некалькімі пірэноідамі і ядром. Размнажэнне бясполае (апланаспорамі, зааспорамі), вегетатыўнае (акінетамі, фрагментамі нітак), палавое (ізагамія).
На прыкладзе ўлотрыкса даследавана заканамерная змена спосабаў размнажэння мнагаклетачных водарасцей.
Літаратура [правіць]
- Міхеева Т. Улотрыкс // БЭ ў 18 т. Т. 16. Мн., 2003.