Умбрыэль, спадарожнік Урана
| Умбрыэль спадарожнік Урана |
|||
| Гісторыя адкрыцця | |||
|---|---|---|---|
| Першаадкрывальнік | |||
| Дата адкрыцця |
24 кастрычніка |
||
| Арбітальныя характарыстыкі | |||
| Эксцэнтрысітэт |
0,0039 |
||
| Перыяд абарачэння |
роўны арбітальнаму перыяду, павернуты да Урану адным бокам |
||
| Нахіл арбіты |
0,128° (да экватара Урана) |
||
| Фізічныя характарыстыкі | |||
| Дыяметр |
1169,4 ± 2,8 км |
||
| Плошча паверхні |
4,296 млн. км² |
||
| Маса |
1,172 ± 0,35×1021 кг |
||
| Шчыльнасць |
1,39 ± 0,16 г/см³ |
||
| Паскарэнне вольнага падзення |
0,23 м/с² |
||
| Перыяд вярчэння вакол сваёй восі |
4,144 дня |
||
| Нахіл восевага вярчэння |
~0° |
||
| Альбеда |
0,26 |
||
| Тэмпература паверхні |
75 К (−198 °C) |
||
| Атмасфера |
адсутнічае |
||
Умбрыэль — спадарожнік планеты Уран. Адкрыты Уільямам Ласелам у 1851 годзе. Названы ў гонар персанажа (гнома) паэмы А. Поўпа «Выкраданне пасмы».
Умбрыэль з'яўляецца трэцім па памерах і самым цёмным з буйных спадарожнікаў Урана, ён адлюстроўвае ўсяго 16% пападальнага на яго святла. Паверхня моцна кратарыраванна, але на ім няма кратараў са светлымі прамянямі, наяўных на іншых спадарожніках Урана. Адно з прапанаваных тлумачэнняў складаецца ў тым, што вылучэнне цеплыні ў нетрах Умбрыэля чамусьці было недастатковым, каб выклікаць плаўленне кары і гравітацыйную дыферэнцыяцыю. Таму сумесь лёду і цёмных каменных парод засталася на паверхні ў першародным выглядзе, а выкіды матэрыялу вакол ударных кратараў неадрозныя ад асноўнай паверхні.
Асаблівасць Умбрыэля — незвычайны светлы круг каля 140 км у дыяметры. Яго прырода невядомая, хоць гэта могуць быць адкладанні інею, звязаныя з ударным кратарам.
Даследаванні [правіць]
Дагэтуль адзіная выява Умбрыэля буйным планам была атрымана «Вояджэрам-2», які сфатаграфаваў спадарожнік падчас даследаванняў Урана ў студзені 1986 года. Бо найменшая адлегласць да спадарожніка складала 325 000 кіламетраў (202 000 міль)[1], то здымкі спадарожніка маюць разрозненне прыблізна 5,2 кіламетра[2]. Выявы пакрываюць толькі 40% паверхні, і толькі 20% здымкаў былі прыдатныя для геалагічнага карціравання[2]. Падчас пралёта паўднёвае паўшар'е Умбрыэля (як і іншых спадарожнікаў) было звернута да Сонца, таму паўночнае паўшар'е, якое ў той момант не было асветлена Сонцам, не магло быць вывучана[3]. Ні Уран, ні Умбрыэль не наведваліся іншымі міжпланетнымі зондамі, не плануюцца наведванні і ў агляднай будучыні.
Зноскі
- ↑ Stone, E. C. (1987). "The Voyager 2 Encounter With Uranus". Journal of Geophysical Research 92 (A13): 14,873–76. doi:. Bibcode: 1987JGR....9214873S.
- ↑ 2,0 2,1 Plescia, J. B. (1987). "Cratering history of the Uranian satellites: Umbriel, Titania and Oberon". Journal of Geophysical Research 92 (A13): 14918–14932. doi:. Bibcode: 1987JGR....9214918P.
- ↑ Smith, B. A.; Soderblom, L. A.; Beebe, A.; Bliss, D.; Boyce, J. M.; Brahic, A.; Briggs, G. A.; Brown, R. H.; et al. (1986). "Voyager 2 in the Uranian System: Imaging Science Results". Science 233 (4759): 97–102. doi:. PMID 17812889. Bibcode: 1986Sci...233...43S.
| Планета Уран | |
|---|---|
| Спадарожнікі | Аберон · Арыэль · Афелія · Белінда · Б'янка · Дэздэмона · Джульета · Калібан · Кардэлія · Крэсіда · Купідон · Маб · Маргарыта · Міранда · Пак · Пердыта · Порцыя · Праспера · Разалінда · Сетэбас · Сікаракса · Стэфана · Тытанія · Трынкула · Умбрыэль · Фердынанд · Францыска |
| Кольцы | Кольцы Урана |
| Адкрыццё | Уільям Гершэль · Уільям Ласел |
| Даследванне | Вояджэр-2 |
|
Спадарожнікі Урана Пералік у групах у парадку ўзрастання вялікай паўвосі арбіты |
|
|---|---|
| Унутраныя спадарожнікі | Афелія · Белінда · Б'янка · Дэздэмона · Джульета · Кардэлія · Крэсіда · Купідон · Маб · Пак · Пердыта · Порцыя · Разалінда |
| Буйныя спадарожнікі | Міранда · Арыэль · Умбрыэль · Тытанія · Аберон |
| Нерэгулярныя спадарожнікі | Францыска · Калібан · Стэфана · Трынкула · Сікаракса · Маргарыта · Праспера · Сетэбас · Фердынанд |
| Кольцы | Кольцы Урана |
