Унутраная Аўстрыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Уну́траная А́ўстрыя (ням.: Innerösterreich) — тэрмін, які выкарыстоўваецца для абазначэння дзяржаўнага ўтварэння канца XIVXVI стагоддзяў, якое было ўтворана з прычыны падзелу ўладанняў Габсбургаў і ўключала герцагствы Штырыя, Карынтыя і Крайна.

Паводле Нойбергскага дагавора 1379 г. тэрыторыі, якія належылі дынастыі Габсбургаў падлягалі падзелу паміж двума братамі Альбрэхтам III і Леапольдам III. Першы атрымаў уласна герцагства Аўстрыя і стаў родапачынальнікам Альбертынскай лініі Габсбургаў. Другі стаў кіраўніком Штырыі, Карынтыі, Крайны, Ціроля і Пярэдняй Аўстрыі і заснавальнікам Леапальдзінскай лініі. Неафіцыйна княства Альбрэхта III звалася Ніжняя Аўстрыя (не блытаць з сучаснай федэральнай зямлёй Ніжняя Аўстрыя), а дзяржава Леапольда III — Верхняя Аўстрыя.

У 1402 г. Леапальдзінская лінія зноў падзялілася на дзве галіны: герцаг Эрнст Жалезны атрымаў у валоданне Унутраную Аўстрыю, а герцаг Фрыдрых IV — Ціроль і Пярэднюю Аўстрыю. Да канца XV стагоддзя Альбертынская лінія вымерла і ўсе аўстрыйскія землі былі аб'яднаны пад уладай герцага Унутранай Аўстрыі Фрыдрыха V.

У 1564 г. імператар і аўстрыйскі эрцгерцаг Фердынанд I зноў падзяліў уладанні Габсбургаў паміж сваімі сынамі. Унутраная Аўстрыя адышла да малодшага сына імператара Карла II. Яго сын Фердынанд II у 1619 г. аб'яднаў аўстрыйскія ўладанні і стаў імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі. Цірольская лінія Габсбургаў праіснавала да 1665 г., пасля чаго яе ўладання былі ўключаны ў склад адзінай Аўстрыйскай манархіі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]