З пляцоўкі Вікіпедыя.
Фердынанд I
Ferdinand I. |
 |
|
|
| 1556 — 1564 |
| Папярэднік: |
Карл V |
| Пераемнік: |
Максіміліян II |
|
|
| 24 лютага 1527 — 25 ліпеня 1564 |
| (пад імем Фердынанд I Габсбургскі) |
| Папярэднік: |
Людовік II |
| Пераемнік: |
Максіміліян II |
|
|
| 28 красавіка 1521 — 25 ліпеня 1564 |
| |
| Нараджэнне: |
10 сакавіка 1503(1503-03-10)
Алькале-дэ-Энарэс, Іспанія |
| Смерць: |
25 ліпеня 1564(1564-07-25) (61 год)
Вена, Свяшчэнная Рымская імперыя |
| Дынастыя: |
Габсбургі |
| Бацька: |
Філіп I Кастыльскі |
| Маці: |
Хуана Вар'ятка |
| Жонка: |
Ганна Ягелонка |
| Дзеці: |
Елізавета, Максіміліян, Ганна, Фердынанд, Марыя, Магдалена, Катарына, Элеанора, Маргарыта, Іаан, Барбара, Карл, Урсула, Алена, Іаана |
|
|
Фердына́нд I Га́бсбург (10 сакавіка 1503 — 25 ліпеня 1564) — аўстрыйскі эрцгерцаг з 1521, кароль рымлянаў з 1531, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі з 1558.
Актыўны ўдзельнiк барацьбы супраць княжацкай Рэфармацыi ў Германii, якая падрывала пазiцыi iмператарскай улады. Разам з тым, прыхiльнiк памяркоунай рэформы каталiцкай царквы, схiляўся да кампрамiсу з пратэстантамi i гусiтамi, на Трыдэнцкiм саборы (1545—1563) спрабавау дабiцца скасавання цэлiбату i надання мiранам права прычашчацца з чашы. Адзiн з iнiцыятарау заключэння Аўгсбургскага рэлiгiйнага мiру 1555.
Як кіраўнік Аўстрыі, Багеміі і Каралеўскай Венгрыі, Фердынанд прыняў палітыку цэнтралізацыі і, агульнага з іншымі манархамі свайго часу, будаўніцтва абсалютнай манархіі. У 1527 ён выдаў канстытуцыю для сваіх спадчынных абласцей і ўсталяваў палітыку на аўстрыйскі лад у Прэсбургу для Венгрыі, у Празе для Багеміі, і ў Браславе для Сілезіі. Апазіцыя ў тых царствах вымусіла Фердынанда саступіць незалежнасць гэтых устаноў ад назірання Аўстрыйскім урадам (1559).
У 1547 войскі Багеміі, паўсталі супраць Фердынанда пасля таго, як ён загадаў, ім выступіць супраць нямецкіх пратэстантаў. Пасля захопу Прагі з дапамогай іспанскіх сіл яго брата Карла V, ён прыняў зваротныя меры, абмяжоўваючы прывілеі гарадоў Багеміі і ўстанаўліваючы новую бюракратыю каралеўскіх службовых асоб, для кіравання гарадскімі ўладамі. Фердынанд быў выступаў супраць пераўтварэнняў. Дапамагаў каталіцкай царкве весці вайну супраць пратэстанства. Напрыклад, у 1551 ён запрасіў езуітаў у Вену, і ў 1556 у Прагу. Нарэшце, у 1561 Фердынанд аднавіў Мітраполію Прагі, якая была папярэдне ліквідаваная з-за поспеху пратэстантаў. Фердынанд памёр у Вене, пахаваны ў Празе.
Фердынанд у беларускай гісторыі [правіць]
Партрэт Ганны Ягелонкі. Марцін Кобер (1595)
На венскiм кангрэсе 1515, у вынiку дыпламатычнай мiсii Мiкалая Радзiвiла (сына Мiкалая Старога), якi атрымаў за гэта тытул iмперскага князя, дасягнутая дамоўленасць аб шлюбе Фердынанда з Ганнай Ягелонкай, дачкой чэшскага i вянгеpскага каpаля Уладзiслава Ягелона, унучкай Казiмipа (шлюб заключаны ў 1521), i аб магчымасцi пераходу Чэхii i Венгpыi ад Ягелонаў да Габсбургаў. Жыгімонт II Аўгуст быў двойчы (1543—1545 i з 1553) жанаты з дачкамi Фердынанда i Ганны Ягелонкi: Лiзаветай (1526—1545) i Кацярынай (1533—1572), адным з iнiцыятараў гэтых шлюбаў быў Мікалай Радзівіл Чорны. Пасля разгрома Венгрыi туркамi пры Мохачы ў 1526 i гiбелi свайго швагра Людовiка II Ягелона Фердынанд абраны каpалём Чэхii i Венгpыi, што выклiкала серыю грамадзянскiх войн памiж прыхiльнiкамi яго i вянгерскага магната Янаша Запольяi, таксама абранага вянгерскiм каралём i падтрыманага Польшчай. Жорстка падавiу рух за незалежнасць Чэхii, спрыяў кансалiдацыi спадчынных уладанняў аўстрыйскiх Габсбургаў у адзiны дзяржаўны комплекс. Карыстаўся папулярнасцю ў “сепаратысцкай” часткi беларуска-лiтоўскага грамадства, якая бачыла ў Габсбургах процiвагу Польшчы. Яго паслы ў Вiльнi у 1528 адзначалi, што лiтоўскiя паны-рада больш спрыяюць Габсбургам, чым палякi, апрача Канстанцiна Астрожскага, якi сiмпатызаваў Запольяi. Выхадцы з ВКЛ непасрэдна ўдзельнiчалi ў ваенных дзеяннях на баку Фердынанда, як, напрыклад, I. Перасветаў, якi ў 1535 быў нават яго паслом да малдаўскага гаспадара Пятра Рарэша. У 1532 Iлья Астрожскi, насуперак рашэнням сойму ВКЛ, прапаноўваў Фердынанду выставiць уласныя ўзброеныя атрады для вайны з Турцыяй. У 1535—1539 у батанiчным садзе Фердынанда ў Празе працаваў Ф. Скарына, па некаторых звестках, быў яго асабiстым урачом.
Літ.: