Універсітэт Тромсё
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Універсітэт Тромсё (нарв.: Universitetet i Tromsø, скарочана UiT (раней UiTø), паўн.-саамск. Romssa universitehta) - адзін з сямі універсітэтаў Нарвегіі. Размешчаны ў горадзе Тромсё. З'яўляецца самым паўночным універсітэтам у свеце. Прадстаўнікі універсітэта таксама прымаюць удзел у рабоце універсітэцкага цэнтра на Шпіцбергене (UNIS).
Рашэнне аб стварэнні універсітэта прынята ў 1968 годзе, а ў 1972 годзе ўніверсітэт быў урачыста адкрыты каралём Нарвегіі Улавам V. У першыя гады будынкі універсітэта знаходзіліся ў цэнтры горада, аднак у цяперашні час большасць іх сканцэнтравана ў кампусе Брэйвіка на поўначы ад цэнтра.
У склад універсітэта ўваходзяць некалькі факультэтаў:
- гуманітарных навук
- грамадскіх навук
- матэматычнай-натуральны факультэт
- юрыдычны факультэт
- медыцынскі факультэт.
