Урупскі раён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Урупскі раён
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 1938
Насельніцтва
  • 22 565 чал. (2019)[2]
Плошча
  • 2 782 км²
Урупскі раён на карце
Часавы пояс MSD
Тэлефонны код 87876
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Урупскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у складзе Карачаева-Чаркескай Рэспублікі Расійскай Федэрацыі. Адміністрацыйны цэнтр — станіца Праградная.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Урупскі раён размешчаны ў паўднёва-заходняй частцы рэспублікі. Агульная плошча тэрыторыі раёна — 2782 км².

Мяжуе з землямі Зелянчукскага раёна на ўсходзе, а таксама з раёнамі Краснадарскага края: Мастоўскім на захадзе, Лабінскім і Атрадненскім на поўначы. На поўдні мяжуе з часткова прызнанай Рэспублікай Абхазія.

Тэрыторыя раёна размешчана ў горнай частцы рэспублікі. У наяўнасці вялікія ваганні вышынь паміж хрыбтамі і рачнымі далінамі. Клімат раёна абумоўлены уплывам гор, з тыпова горным тэмпературным рэжымам (халаднаватае лета, параўнальна цёплая зіма). Раён знаходзіцца ў горнай сельскагаспадарчай зоне.

Зноскі