Эркен-Шахар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пасёлак
Эркен-Шахар
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Заснаваны
1964
Вышыня цэнтра
430 м
Насельніцтва
  • 4 184 чал. (2010)[1]
Паштовыя індэксы
369340 і 369341
Код АКАТП
Эркен-Шахар на карце Расіі ±
Эркен-Шахар (Расія)
Эркен-Шахар
Эркен-Шахар (Карачаева-Чаркесія)
Эркен-Шахар

Эркен-Шахар[2] — пасёлак сельскага тыпу ў Карачаева-Чаркесіі (да 1992 года — пасёлак гарадскога тыпу). Адміністрацыйны цэнтр Нагайскага раёна і Эркен-Шахарскага сельскага паселішча. Размешчаны ва ўсходняй частцы Нагайскага раёна, на левым беразе ракі Кубань, крыху вышэй упадзення ў яе ракі Малы Зелянчук. Знаходзіцца за 18—20 км на паўночны захад ад Чаркеска і за 31 км на поўдзень ад горада Нявіннамыск (адлегласць па дарозе). У пасёлку размешчана аднайменная чыгуначная станцыя, якая знаходзіцца на лініі Нявіннамыская — Джэгута.

Зноскі

  1. http://kchrstat.gks.ru/wps/wcm/connect/rosstat_ts/kchrstat/resources/24f89e004f142448b94cb9149d0ea7d8/%D0%A2%D0%B5%D1%80%D0%92%D0%9F%D0%9D10.doc Праверана 10 кастрычніка 2014.
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8). — карта Карачаева-Чаркесіі