Усеіндыйскі кангрэс прафсаюзаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Усеіндыйскі кангрэс прафсаюзаў
Краіна
Адміністрацыйны цэнтр Індыя Нью-Дэлі, Індыя
Тып арганізацыі прафсаюзны цэнтр
Заснаванне
Дата заснавання 1920
aituc.net
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Усеіндыйскі кангрэс прафсаюзаў (УІКП)  — найстарэйшы прафсаюзны цэнтр Індыі. Быў створаны ў 1920 годзе. Дзейнасць прафсаюза цесна звязана з дзейнасцю Камуністычнай партыі Індыі.

У каланіяльнай Індыі барацьба УІКП за эканамічныя інтарэсы працоўных была цесна звязана з нацыянальна-вызваленчым рухам. Пасля таго, як Індыя атрымала незалежнасць, УІКП працягваў заставацца адным з вядучых прафцэнтраў краіны, нараўне з Індыйскім нацыянальным кангрэсам прафсаюзаў. УІКП - член Сусветнай арганізацыі прафсаюзаў з 1945 года. Мае друкаваны орган - «Прафсаюзны рэкорд».

Згодна з папярэдняй статыстыкай Міністэрства працы Індыі, у 2013 годзе ва УІКП налічвалася 14,2 мільёна членаў[1][2].

Зноскі

  1. Menon, Sreelatha (6 красавіка 2013). "Indian trade unions are getting bigger, coinciding with slowdown". Business Standard India.
  2. Archived copy. Архівавана з першакрыніцы 9 April 2011. Праверана 9 красавіка 2011.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]