Уільям Сцёрджэн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уільям Сцёрджэн
Дата нараджэння 22 мая 1783(1783-05-22)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 4 снежня 1850(1850-12-04)[1] (67 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці вынаходнік, фізік

Уільям Сцёрджэн (англ.: William Sturgeon, 22 мая 17834 снежня 1850) — брытанскі фізік, электратэхнік і вынаходнік, стварыў першыя электрамагніты і вынайшаў першы англійскі электрарухавік.

У 1832 годзе быў прызначаны лектарам у Адэлаідскай галерэі практычнай навукі ў Лондане, дзе ўпершыню прадэманстраваў электрарухавік на пастаянным току. У 1836 годзе Сцёрджэн пачаў займацца часопісам Annals of Electricity, Magnetism and Chemistry і ў тым жа годзе вынайшаў гальванаметр. Сцёрджэн быў блізкім паплечнікам Джона Пітэра Гасіёта і Чарльза Вінцэнта Уолкера, і ўсе трое адыгралі важную ролю ў стварэнні Лонданскага Электрычнага таварыства ў 1837 годзе. У 1840 годзе ён стаў начальнікам Каралеўскай віктарыянскай галерэі практычнай навукі ў Манчэстэры. Сцёрджэн цесна меў зносіны з Джонам Дэвісам, адным з заснавальнікаў галерэі, і яго студэнтам Джэймсам Прэскатам Джоўлем. Гэтае кола далей было пашырана і ўключыла Эдварда Уільяма Біні і Джона Лі. Галерэя была зачынена ў 1842 годзе, і Сцёрджэн зарабляў на жыццё лекцыямі і паказамі. Памёр у Прэствічы ў 1850 годзе.

Зноскі

  1. а б William Sturgeon // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.