Факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі БДУ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Заснаваны 2008
Дэкан Уладзімір Віктаравіч Махнач
Месцазнаходжанне Сцяг Беларусі Беларусь, Мінск, вул. Кальварыйская, 9
fpk.bsu.by

Факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі — структурнае падраздзяленне Інстытута дадатковай адукацыі БДУ.

Створаны ў 2008 годзе ў структуры Інстытута журналістыкі БДУ. Факультэт ажыццяўляў павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўку супрацоўнікаў сродкаў масавай інфармацыі Беларусі. Дэканам з’яўлялася дацэнт Ганна Іванаўна Басава.

У ліпені 2018 г. факультэт атрымаў самастойны статус у сувязі з пашырэннем дзейнасці, накіраванай на ўзаемадзеянне з асноўнымі факультэтамі БДУ і развіццё міжнародных адукацыйных праграм у галіне дадатковай адукацыі дарослых. Узначаліла факультэт дацэнт Наталля Уладзіміраўна Манцурава.

Асобным напрамкам работы факультэта з’яўляецца павышэнне кваліфікацыі супрацоўнікаў БДУ, для якіх распрацоўваюцца і праводзяцца праграмы ў галіне педагогікі, сучасных адукацыйных тэхналогій, менеджменту якасці, выхаваўчай работы, англійскай мовы.

Дэканы[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]