Механіка-матэматычны факультэт БДУ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Механіка-матэматычны факультэт
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Англійская назва Mechanics and Mathematics Faculty of BSU
Заснаваны 1958
Дэкан Сяргей Міхайлавіч Басякоў
Месцазнаходжанне Сцяг Беларусі Беларусь, Мінск, пр. Незалежнасці, 4
mmf.bsu.by

Механіка-матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (скарочана «МехМат БДУ») — адзін з найстарэйшых факультэтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Механіка-матэматычны факультэт існуе ўжо больш за 60 гадоў і з году ў год пацвярджае званне аднаго з самых элітных факультэтаў беларускіх ВНУ. Штодня 11 кафедраў рыхтуюць каля 1500 студэнтаў і магістрантаў дзённага і завочнага аддзяленняў — спецыялістаў у галіне матэматыкі, механікі, сістэмнага аналізу і інфармацыйных тэхналогій. Выпускнікі займаюць ганаровыя пазіцыі ў сферы навукі і адукацыі, бізнесу і кіравання, эканомікі і IT-сферы. Сярод іх такія асобы, як Міхаіл Жураўкоў (былы Міністр адукацыі Беларусі), Сяргей Чыжык (першы намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі), Сяргей Абламейка (былы рэктар БДУ), Аляксандр Машэнскі (генеральны дырэктар СП ТАА «Санта Імпэкс Брэст»), Віктар Бабарыка (старшыня Праўлення ААТ «Белгазпрамбанк») і шмат іншых.

МехМат БДУ падтрымлівае навуковыя кантакты з універсітэтамі па ўсім свеце, а лепшыя студэнты факультэта накіроўваюцца на стажыроўку ва ўніверсітэт Ота-фон-Герыке (Магдэбург, Германія). Таксама, дзякуючы цеснага супрацоўніцтва з вядучымі IT-кампаніямі, такімі як EPAM Systems, Itransition, HiQo Solutions, IBA Group, Qulix Systems і іншымі, студэнты маюць выдатную магчымасць праходзіць там вытворчую і пераддыпломную практыкі з далейшым працаўладкаваннем.

У 2016 годзе праведзена паўнаважная змена карпаратыўнага стылю факультэта.

Гісторыя стварэння і станаўлення[правіць | правіць зыходнік]

Падрыхтоўка спецыялістаў-матэматыкаў ў Беларусі пачалася ў 1923 годзе з адкрыццём у БДУ Фізіка-матэматычнага факультэта. У кастрычнiку 1958 года Фізіка-матэматычны факультэт быў падзелены на Фізічны і Матэматычны. У маі 1970 года на базе трох кафедраў Матэматычнага факультэта быў выдзелены Факультэт прыкладной матэматыкі. У 1975 году Матэматычны факультэт у сувязі з увядзеннем аддзялення механікі перайменаваны ў Механіка-матэматычны.

Цяпер у склад факультэта ўваходзяць 11 кафедраў і навучальных цэнтраў інфармацыйных тэхналогій, на якіх працуюць больш за 30 прафесараў і доктараў навук, каля 65 дацэнтаў і кандыдатаў навук. На факультэце навучаецца больш за 950 студэнтаў на дзённай форме, каля 300 студэнтаў на завочнай форме, 69 магістрантаў, 15 аспірантаў і 3 дактаранта.

Спецыяльнасці вышэйшай адукацыі (1 ступень)[правіць | правіць зыходнік]

У цяперашні час факультэт вядзе падрыхтоўку па чатырох спецыяльнасцях:

  • Матэматыка (па 4 напрамках);
  • Кампутарная матэматыка і сістэмны аналіз;
  • Матэматыка і інфармацыйныя тэхналогіі (па 2 напрамках);
  • Механіка і матэматычнае мадэляванне.

Дэканы факультэта[правіць | правіць зыходнік]