Рэспубліка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Формы кіравання, палітычныя рэжымы і сістэмы
Партал:Палітыка · правіць

Рэспубліка - форма кіравання дзяржавы, пры якой усе найвышэйшыя органы кіравання абіраюцца ці фармуюцца агульнанацыянальнымі прадстаўнічымі установамі (напр. парламент) на пэўны тэрмін.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню рэспубліка як форма кіравання ўзнікла ў старажытнай Грэцыі як антыпод манархіі.

Віды рэспублікі[правіць | правіць зыходнік]

У асноўным выдзяляецца 2 віды рэспублік: парламенцкая і прэзідэнцкая. Найбольш распаўсюджанымі з'яўляюцца змяшаныя формы.

Для парламенцкай рэспублікі характэрна:

  • Вяршынства парламента;
  • Адказнасць урада перад парламентам, а не перад прэзідэнтам;
  • Фармаванне урада;
  • Прэзідэнту належаць у асноўным цэрыманіяльныя функцыі.

Для прэзідэнцкай рэспублікі характэрна:

  • Адказнасць урада перад прэзідэнтам.

Да змяшаных формаў адносяцца прэзідэнцка-парламенцкая (Перу, Егіпет, Турцыя, Украіна да 2005 г., Расія) і парламенцка-прэзідэнцкая (Фінляндыя, Францыя, Польшча, Літва).

У Беларусі зараз можна назіраць суперпрэзідэнцкую рэспубліку (хоць у Канстытуцыі мы можам бачыць шмат рысаў, характэрных для прэзідэнцка-парламенцкай рэспублікі).

Іншыя значэнні[правіць | правіць зыходнік]

У шэрагу краін рэспублікамі называюцца адміністратыўна-тэрытарыяльныя адзінкі, якія карыстаюцца правамі больш шырокай аўтаноміі, чым іншыя. Такія рэспублікі ёсць, напрыклад, у Расіі (21 рэспубліка), Украіне (Аўтаномная Рэспубліка Крым), Узбекістане (Каракалпакстан).