Франсуа Базізэ
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Франсуа Базізэ Янгувонда (фр.: François Bozizé Yangouvonda; 14 кастрычніка 1946 г., Муіла, Габон) — прэзідэнт Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікі з 15 сакавіка 2003.
Прыйшоў да ўлады ў выніку ваеннага перавароту, скінуў прэзідэнта Анж-Фелікса Патасэ. Пасля двухгадовага «пераходнага перыяду» Базізэ ў 2005 г. выйграў прэзідэнцкія выбары. У першым туры, які адбыўся ў сакавіку 2005 г., ён не змог набраць больш за 50% галасоў, аднак другі тур (май 2005 г.) прынёс яму перамогу над кандыдатам ад апазіцыі Мартэнам Зігеле.
