Франсуа Куперэн

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Франсуа Куперэн
фота
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння

10 лістапада 1668(1668-11-10)

Месца нараджэння

Парыж

Дата смерці

11 верасня 1733(1733-09-11) (64 гады)

Месца смерці

Парыж

Краіна

Flag of France.svg Францыя

Прафесіі

кампазітар, выканаўца

Інструменты

Арган, клавесін

Commons-logo.svg Франсуа Куперэн на Вікісховішчы

Франсуа́ Куперэ́н (фр.: François Couperin; 10 лістапада 1668, Парыж — 11 верасня 1733, там жа) — французскі кампазітар, арганіст і клавесініст. Адзін з найбольш значных прадстаўнікоў вядомай французскай дынастыі Куперэнаў, якая налічвала некалькі пакаленняў музыкантаў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Музыкай пачаў займацца пад кіраўніцтвам бацькі, Шарля Куперэна, і пасля яго смерці заняў месца арганіста ў парыжскай царкве Сен-Жэрвэ. Дасягнуўшы вялікіх поспехаў, Куперэн праз некалькі гадоў атрымаў месца прыдворнага арганіста, а яшчэ праз некаторы час — таксама прыдворнага клавесініста. У 1730 годзе выйшаў у адстаўку, перадаўшы сваё месца дачцы, Маргарыце-Антуанэце.

Асноўныя сачыненні Куперэна напісаны для клавесіна — больш 250 п'ес рознага характару, якім аўтар даваў праграмныя загалоўкі: «Матылькі», «Жняцы», «Вернасць», «Вятракі» і інш. Стыль гэтых сачыненняў адрозніваўся лёгкасцю, вытанчанасцю і выразнасцю, і яны хутка атрымалі велізарную вядомасць не толькі ў Францыі, але і за мяжой. За выбітнае выканальніцкае і кампазітарскае майстэрства сучаснікі звалі музыканта «вялікі Куперэн». Пяру кампазітара належаць шэраг аркестравых сачыненняў (у тым ліку «Каралеўскія канцэрты»), трыа-санаты, імшы, сачыненні для органа і іншыя творы. Куперэн таксама з'яўляецца аўтарам шэрагу тэарэтычных прац і трактата «Мастацтва ігры на клавесіне».

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]



Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.