Фёдар Антонавіч Піскуноў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фёдар Антонавіч Піскуноў
Дата нараджэння 12 студзеня 1950(1950-01-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 5 красавіка 2013(2013-04-05) (63 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Род дзейнасці беларусазнавец, філолаг, мовазнавец, лексікограф, хімік
Навуковая сфера хімія, мовазнаўства (лексікаграфія)
Альма-матар
Вядомы як філолаг, лексікограф
Родная хата Фёдара Піскунова (в. Раманавічы)

Фёдар Антонавіч Піскуноў (12 студзеня 1950, в. Раманавічы — 5 красавіка 2013, Мінск) — беларускі лексікограф і мовазнавец.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў хімічны факультэт БДУ (1966—1971). У 1971—1974 гг. працаваў старшым лабарантам, малодшым навуковым супрацоўнікам у Інстытуце торфу АН БССР (з 1990 года — Інстытут прыродакарыстання[1]). З 1974 да 1983 г. быў інжынерам-тэхнолагам, інжынерам-хімікам, начальнікам лабараторыі, начальнікам сектара на вытворча-тэхнічным аб’яднанні «Інтэграл», дзе выявіў сябе рацыяналізатарам і вынаходнікам. У 1983—2008 гг. — старшы інжынер, навуковы супрацоўнік Інстытута электронікі НАНБ. У 2008—2010 гг. — Фізіка-тэхнічнага інстытута НАНБ[2].

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя навуковыя інтарэсы ў сферы лінгвістыкі — камп’ютарная лексікаграфія, прыкладная марфалогія і ўніфікацыя беларускага правапісу.

На працягу двух апошніх дзесяцігоддзяў самастойна распрацоўваў электронную базу даных беларускай мовы. Вынікам гэтай працы стаў «Вялікі слоўнік беларускай мовы»[3] (2012) — першы ў беларускай лексікаграфіі арфаграфічна-граматычны слоўнік. Аб’ём рэестру слоўніка каля 223 тысяч слоў; апрацавана больш за 70 мільёнаў словаўжыванняў з 2 300 літаратурных крыніц.

На чале групы супрацоўнікаў стварыў першую прафесійную праграму праверкі беларускай арфаграфіі «Літара» для Microsoft Office 2000—2003 і перадаў яе ў свабоднае карыстанне[4] (2004). Упершыню ў беларускай лінгвістыцы выканаў поўную марфалагічную класіфікацыю парадыгмаў беларускага дзеяслова[5] і назоўніка[6], на аснове якіх стварыў электронны слоўнік «Парадыгма» аб’ёмам больш за 134 тысячы лексем. Прэзентацыя і перадача ў свабоднае карыстанне[4] адбылася ў 2010 годзе.

Многія назіранні і меркаванні, якія ўзніклі падчас сістэматызавання фактаў марфалогіі і арфаграфіі, адлюстраваныя ў шэрагу публікацый, змешчаных у часопісе «Роднае слова»[7]. У канцэнтраваным выглядзе погляды Фёдара Піскунова наконт стану беларускай мовы і надзённых задач для яе адраджэння змешчаны ў аўтарскай прадмове да «Вялікага слоўніка беларускай мовы»[8].

Фёдар Піскуноў лічыў, што «зварот да прадстаўнічых моўных БД — гэта эфектыўны шлях выяўлення тэндэнцый напісання, што паслужыць асновай для фармулявання прапаноў па ўдакладненні або змене правапісных нормаў»[9]. Быў упэўнены ў «непрымальнасці пашырэння паняцця „нарматыўнасць“ за межы чыста правапісных фактаў мовы»[10]. У дачыненні да стандартызацыі мовы аб’ектам крытыкі сп. Піскунова з’яўляліся «шабланізацыя падыходаў і кіраванне „літарай“, а не „духам“ прадпісанняў, непераадольнае і пакуль пашыранае ўяўленне „няма слова ў слоўніку — няма ў мове“»[11].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]