Фёдар Рыгоравіч Фадзееў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фёдар Рыгоравіч Фадзееў
Дата нараджэння 26 чэрвеня 1926(1926-06-26) (97 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Партыя
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна ордэн Айчыннай вайны II ступені медаль «За працоўную доблесць» медаль «За працоўную адзнаку»

Фёдар Рыгоравіч Фадзееў (нар. 26 чэрвеня 1926, в. Новая Мікалаеўка, Палтаўскі раён, Уральская вобласць) — ганаровы чыгуначнік, Герой Сацыялістычнай Працы (1959).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і ўральскіх казакоў. Яшчэ падлеткам вырашыў стаць чыгуначнікам, паехаў вучыцца ў чыгуначнае вучылішча. 12 чэрвеня 1943 года ён стаў памочнікам машыніста паравоза Ташкенцкай чыгункі.

У жніўні 1944 года ў складзе паравозных брыгад прыбыў у вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Брэст, удзельнічаў у аднаўленні чыгункі, разбуранай вайной, перавозках ваенных грузаў для фронту.

З 1945 года працаваў брыгадзірам лакаматыўнага дэпо станцыі Брэст, машыністам цеплавоза, з 1974 года — машыністам-інструктарам лакаматыўных брыгад. З’яўляўся адным з першых ініцыятараў ваджэння цяжкавагавых цягнікоў на Беларускай чыгунцы.

Быў дэлегатам ХХV з’зда КПБ, ХХІ з’езда КПСС.

У 1962—1965 гадах вучыўся завочна ў Брэсцкім чыгуначным тэхнікуме па спецыяльнасці «Цеплавозная гаспадарка». З 1965 года перавялі ў пасажырскі рух, вадзіў цягнікі на Кіеў, Бранск, Лунінец, Гомель. Працоўны стаж у Брэсцкім дэпо — 52 гады, з якіх 14 гадоў ён быў машыністам манеўранага цеплавоза на станцыі Брэст-Усходні.

У Брэсцкім музеі чыгуначнай тэхнікі сярод экспанатаў знаходзіцца паравоз серыі Эр-17-750-01, выпушчаны ў 1943 годзе на Каломенскім машынабудаўнічым заводзе. На гэтым паравозе старшым машыністам працаваў Ф. Р. Фадзееў.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Айчыннай вайны ІІ ступені, Ганаровай граматай ЦК ЛКСМБ. 1 жніўня 1959 года было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Фадеев Фёдор Григорьевич // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биогр. справочник / сост. И. Н. Кулан [и др.]. Минск, 2014. С. 223.
  • Фадзееў Фёдар Рыгоравіч // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 10. Сошна — Фут / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1974. — С. 526—527. — 656 с.: іл., карты.
  • Фадзееў Фёдар Рыгоравіч // Памяць. Брэст : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 619.