Хадынгтан
Хадынгтан
| ||||||||||||||||
Хадынгтан (англ.: Haddington, шатл. гэл.: Baile Adainn, скотс: Haidintoun) — горад на ўсходзе Шатландыі. Адміністрацыйны цэнтр акругі Іст-Лотыян. Размешчаны за 30 км на ўсход ад Эдынбурга і за 10 км на поўдзень ад заліва Ферт-оф-Форт.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
У Сярэдневякоўі Хадынгтан з’яўляўся чацвёртым па велічыні горадам Шатландыі, пасля Абердзіна, Роксбурга і Эдынбурга. Падчас праўлення Давіда I (1124—1153), горад адным з першых атрымаў статус burghal, што дало яму гандлёвыя правы, гэта спрыяла яго росту. Пасля далучэння Шатландыі да Англіі, значнасць горада з часам пачала падаць.