Халдзеі

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Халдзе́і: семіцкае племя, якое насяляла ўзбярэжжа Персідскага заліву на поўдзень ад Вавілоніі (тэрыторыя сучаснага Ірака) ў канцы 2-га тыс. да н.э.

Утварылі дзяржаву ў 8 ст. да н.э. Ваявалі з Асірыяй за ўладу над Вавілоніяй. У саюзе з Эламам разбілі войскі асірыйскага цара Саргана II (721 да н.э.); у 709 да н.э. самі разбітыя асірыйцамі. У 626 да н.э. ізноў заваявалі Вавілонію, дзе стала правіць Халдзейская дынастыя (Халдзейскае царства). Пазней асіміляваліся з вавілонянамі.


Літ.:
  • Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т.11. Футбол — Яя; Дадатак / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Бел.Сав.Эн., 1974. — 656 с.: іл., карты. С.18.