Хасэ Альберта Мухіка Кардана
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Хасэ Альберта Мухіка Кардана (ісп. José Alberto Mujica Cordano), таксама вядомы як Эль Пепе (ісп. El Pepe), (20 мая 1935, Мантэвідэа, Уругвай) — уругвайскі палітык, кандыдат Шырокага фронту на прэзідэнцкіх выбарах 2009 года. У другім туры выбараў 29 лістапада перамог свайго асноўнага канкурэнта і быў абраны прэзідэнтам Уругвая. Дата афіцыйнага ўступлення на пасаду - 1 сакавіка 2010 г.
Біяграфія [правіць]
У маладосці быў удзельнікам партызанскага руху Тупамарас, быў схоплены і правёў у ваенных турмах 14 гадоў.
У 2005 годзе Мухіка ажаніўся на Лусіі Тапаланскі, калезе па Сэнаце і гістарычным лідары Руху Народнага ўдзелу.
З 2005 па 2008 гады быў Міністрам жывёлагадоўлі, земляробства і рыбалоўства Уругвая, затым - сенатарам.
