Хроніка Лівоніі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Старонка манускрыпта

Хроніка Лівоніі (лац.: Chronicon Livoniae) — наратыўная хроніка, створаная Генрыхам Латвійскім у ХІІІ ст. Дакумент апісвае падзеі ў Прыбалтыцы ад 1180-х гадоў да 1227 года.

Першы і самы вядомы твор сярэднявечнай прыбалтыйскай гістарыяграфіі, у навейшы час (1740-я — 1990-я гады) быў перавыданы каля 20 разоў на 6 мовах. Хроніка лічыцца каштоўнай крыніцай не толькі па гісторыі Лівоніі і хрысціянізацыі ліваў, латгалаў і эстаў, але і Літвы, Русі, Даніі, Швецыі.

Важная крыніца па перыядзе, які блізкі да часоў дзяржаваўтварэння Вялікага Княства Літоўскага. Адметна, што «этнічна літоўская дзяржава — папярэдніца ВКЛ» не згадваецца ў хроніцы ані разу.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Краўцэвіч А. Стварэнне Вялікага княства Літоўскага. 2-е выд. — Жэшаў, 2000. ISSN-1230-512X С. 17, 18.