Латгалы
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Латгалы (рус.: летьгола, лотыгола; лат.: latgali) — усходнебалцкае племя, якое па некаторых меркаваннях дало назву сучасным латышам. Латгалы засялялі ўсходнюю частку сучаснай Латвіі і паўночную частку Беларусі па правым беразе Заходняй Дзвіны, на захадзе межавалі з лівамі, на поўдні — з селамі і земгаламі, на усходзе — з крывічамі, на поўначы — з плямёнамі эстаў. У 10—12 ст. у латгальскім грамадстве вылучылася раннефеадальная вярхушка. З раннефеадальнага перыяду латгалы рассяляліся на тэрыторыю ліваў.
[правіць] Літаратура
- Мугуревич Э. С. Восточная Латвия и соседние земли в Х—XIII вв., пер. с латыш., Рига, 1965.
| Гэта пачатак артыкулу. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |