Хуанес
| Хуанес ісп.: Juanes |
||
| Асноўная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Імя пры нараджэнні |
ісп.: Juan Esteban Aristizabal Vasquez |
|
| Поўнае імя |
Хуан Эстэбан Арыстысабаль Васкес |
|
| Дата нараджэння | ||
| Месца нараджэння | ||
| Краіна | ||
| Прафесіі |
музыкант |
|
| Жанры | ||
| Калектывы | ||
| Узнагароды |
|
|
Хуанес (ісп.: Juanes), поўнае імя Хуан Эстэбан Арыстысабаль Васкес (ісп.: Juan Esteban Aristizábal Vásquez), нарадзіўся 9 жніўня 1972, Медзельіна) — калумбійскі выканаўца папулярнай музыкі, які да 1998 года выступаў у складзе цяжкай рок-каманды Ekhymosis.
Сусветны поспех такіх іспанамоўных выканаўцаў, як Шакіра і Энрыке Іглесіяса, натхніў яго запісаць дэбютны сольны альбом, які ў 2000 г. быў адзначаны трыма лацінаамерыканскімі ўзнагародамі «Грэмі». Па стане на 2007 год Хуанес дадаў у сваю скарбонку яшчэ дзевяць гэтых узнагарод, заваяваў у 2005 г. усе хіт-парады Еўропы з хітом «La Camisa Negra» і перавыдаў услед за гэтым адзін з сваіх ранніх сінглаў, «A Dios le Pido». Вялікім поспехам таксама карысталіся яго дуэты з Black Eyed Peas і Нэлі Фуртада.
Хуанес вядомы як нястомны змагар за забарону проціпяхотных мін. У сувязі з гэтай дзейнасцю яму было дазволена выступіць перад Еўрапейскім парламентам, а ў 2006 г. ён быў узнагароджаны французскім Ордэнам мастацтваў і літаратуры. У тым жа годзе Хуанес выступіў на закрыцці Чэмпіянату свету па футболе ў Германіі. Сезар Лопес падарыў Хуанесу адну з пяці створаных ім у якасці сімвалаў свету эскапетар.
На 2011 год па ўсім свеце прададзена больш за 13 мільёнаў копій альбомаў Хуанеса.
Дыскаграфія [правіць]
- 2000 - Fíjate bien
- 2002 - Un día normal
- 2004 - Mi sangre
- 2007 - La vida... es un ratico
- 2010 - P.A.R.C.E.
- 2012 - TBA
Зноскі
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Хуанес- es.lyrsense.com Пераклады песень Хуанеса
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіту
- Нарадзіліся 9 жніўня
- Нарадзіліся ў 1972 годзе
- Нарадзіліся ў Медэльіне
- Кавалеры французскага Ордэна мастацтваў і літаратуры
- Музыканты Калумбіі
- Артыстычныя псеўданімы
- Лаўрэаты прэміі «Лацінская Грэмі»
- Пераможцы MTV Video Music Awards
- Лаўрэаты прэміі «Грэмі»
- Аўтары-выканаўцы Калумбіі