Хутарскі сельсавет (Чэрвеньскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хутарскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Чэрвеньскі раён
Уключае 26 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Хутар
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 30 кастрычніка 2009
Насельніцтва (2009) 1 015
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5

Ху́тарскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Хутар.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Чэрвеньскага раёна Мінскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чэрвеньскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. 30 кастрычніка 2009 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Калодзежскага (17 населеных пунктаў: Амяло, Анаполле, Барсукі, Буйное, Ведрыца, Гарадзішча, Карпілаўка, Красная Змена, Луніца, Мяжонка, Новая Ніва, Падар, Падсосна, Ратнае, Стары Пруд, Хутар і Юравічы) і Лядскага (9 населеных пунктаў: Баранаўка, Восава, Вялікая Ганута, Малая Ганута, Матусоўка, Падасінаўка, Падрубеж, Палянка і Пятроўка) сельсаветаў[1].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1015 чалавек[2], з іх 92,8 % — беларусы, 4,7 % — рускія, 1,0 % — украінцы[3].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 26 населеных пунктаў.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.