Царква Святога Міхаіла, Гамбург

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Царква
Царква Святога Міхаіла
Hauptkirche Sankt Michaelis
StMichaeliskirche(Michel).SW.20050521.jpg
Каардынаты: 53°32′54″ пн. ш. 9°58′44″ у. д. / 53.548333° пн. ш. 9.978889° у. д. (G) (O) (Я)53°32′54″ пн. ш. 9°58′44″ у. д. / 53.548333° пн. ш. 9.978889° у. д. (G) (O) (Я)
Краіна Германія
Горад Гамбург
Канфесія Евангелічная царква Германіі
Архітэктурны стыль барока
Дата заснавання 1669

Царква Святога Міхаіла (Гамбург)
Царква Святога Міхаіла
Царква Святога Міхаіла

Царква Святога Міхаіла — галоўная пратэстанцкая (евангелісцкая) царква Гамбурга, адно з найбольш значных архітэктурных збудаванняў Паўночнай Германіі, з'яўляецца "візітнай карткай" горада. Храм у стылі позняга барока, прысвечаны архангелу Міхаілу, вядомы таксама пад назвай «Вялікі Міхель». Царква Святога Міхаіла знаходзіцца ў паўднёвым квартале Новага горада, вежа царквы добра бачная з караблёў, якія накіроўваюцца ў порт Гамбурга, фарміруе марскі фасад вольнага Ганзейскага горада.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першая царква Святога Міхаіла была ўзведзена ў Новым горадзе Гамбурга ў 1648 - 1669 гг. Петэрам Маркартам і Крыстафам Корбінусам. Гэта была вялікая прыгожая трохнефная царква, аднак яна праіснавала да 1750 года, у выніку ўдару маланкі храм цалкам згарэў, званіца храма была разбурана. На наступны год на старым месцы было пачата ўзвядзенне новай царквы па праекце Іагана Леанарда Прэя і Эрнста Георга Зоніна. Да 1762 пабудова была скончаная, аднак вежа царквы была выведзена толькі да ўзроўню даху. Толькі да 1786 года храм упрыгожыўся элегантнай і яркай вежай.

3 ліпеня 1906 г. падчас будаўнічых работ узнік пажар - дашчэнту згарэла і абрынулася вежа, ад царквы засталіся адны сцены. Цэлы шэраг архітэктараў і ўплывовых грамадзян Гамбурга выказаліся супраць аднаўлення Вялікага Міхеля. Яны прапаноўвалі паставіць на тым жа месцы новую царкву - узвесці ў адпаведнасці з духам XX стагоддзя. Аднак простыя жыхары Гамбурга, якія любілі і ганарыліся сваёй славутасцю, вырашылі аднаўляць храм. Да 1912 годзе трэцяя царква Святога Міхаіла была ўзведзена па ранейшых чарцяжах, але пры гэтым выкарыстоўваліся самыя сучасныя матэрыялы і тэхналогіі. Менавіта жалезабетонная канструкцыя дапамагла 3-й царкве выстаяць падчас Другой сусветнай вайны, калі Гамбург, як адзін з прамысловых цэнтраў і асноўных партоў Германіі, падвяргаўся масіраваным бамбаванням.

У 2008 годзе выява царквы Святога Міхаіла ў Гамбургу была змешчана на рэверс памятнай манеты наміналам 2 еўра з серыі «Федэральныя землі Германіі» як сімвал федэральнай зямлі Гамбург.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Helge Adolphsen: O, wie so herrlich stehst Du da. Predigten im Hamburger Michel aus fünf Jahrhunderten, Murmann-Verlag, Hamburg 2006, ISBN 3-938017-79-1
  • Semjon Aron Dreiling: Pompöser Leichenzug zur schlichten Grabstätte. Die vergessenen Toten im Gruftgewölbe der Hamburger St.-Michaelis-Kirche 1762-1813, Medien-Verlag Schubert, Hamburg 2006, ISBN 3-937843-09-4

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]