Вежа

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Ве́жа — збудаванне са значнай перавагай вышыні над стараной ці дыяметрам асновы[1], устойлівасць якога забяспечваецца асновай яго канструкцыі (без расцяжак, у адрозненне ад машты).

Таксама словам «вежа» азначаюць пэўныя спецыяльныя канструкцыі ў ваеннай справе і ў касманаўтыцы — вежы абслугоўвання, бранявыя вежы. У народнай беларускай мове словам «вежа» азначалі і купал, напрыклад, на царкве[2].

Вежы бываюць у плане шматкантовымі, круглымі і інш., маюць разнастайныя завяршэнні (зубцы, шацёр, спічак), і будуюцца з дрэва, каменю, цэглы, жалезабетону, жалеза, сталі і інш. Адрозніваюцца вежы абарончыя (крапасная ці замкавая вежа, вартавая вышка), сігнальныя (маякі), інжынерныя (радыётэлевізійныя вежы, ваданапорныя вежы, сіласныя вежы, вежы зернавых элеватараў і інш.) і спецыяльныя.[3]

Вежы і вежападобныя збудаванні, як ваеннага, так і неваеннага прызначэння, вядомыя са старажытнасці, калі яны ўзніклі як абарончыя збудаванні (вартавыя вышкі, вежы ўмацаванняў), і таксама выкарыстоўваліся ў культавым дойлідстве (зікураты, мінарэты, вежы сабораў, званіцы), грамадзянскіх будынках (вежы ратуш, дэкарацыйныя вежы вакзальных і жылых будынкаў, выставачных збудаванняў і інш.).

Крэпасныя і замкавыя вежы страцілі сваё абарончае значэнне з развіццём артылерыі ў 15—16 ст., і былі замененыя бастыёнамі на працягу 16—17 ст. (Гл. таксама: рандэль, бастэя).

Вядомыя вежы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Пд. Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т.3. Веды — Графік / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Бел.Сав.Эн., 1971. — 608 с.: іл., карты. С.6.
  2. Паведамленне Я. Лёсіка (напрыклад, у Я. Коласа: «дзе цэрквы вежамі жаўцеюць»): Лёсік Язэп. 1921—1930: Збор твораў / Уклад., прадм. і камент. А. Жынкіна; Навуковае выданне. — Мн. : НАРБ : Выд. Логвінаў, 2003. — 396 с. ISBN 985-6372-31-3 (НАРБ), ISBN 985-6701-29-5 (І. П. Логвінаў) С.274.
  3. Военный энциклопедический словарь, 1983. — 863 с. : 30 л. ил. С.71.