Царква ў імя святога вялебнага Марціна Тураўскага (Жалудок)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Царква ў імя святога вялебнага Марціна Тураўскага
53°36′01″ пн. ш. 24°58′54″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Гарадскі пасёлак Жалудок
Канфесія Праваслаўе
Епархія Гродзенская і Ваўкавыская
Благачынне Шчучынскае
Будаўніцтва 19981999 гады
Стан дзейнічае
Map

Царква ў імя святога вялебнага Марціна Тураўскага — праваслаўны храм у г. п. Жалудок Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца на цэнтральнай плошчы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Будынак быў перабудаваны ў 1998—1999 гадах з былой бальніцы. У 2002 годзе драўляны будынак царквы быў абкладзены цэглай. У 2008 годзе быў пастаўлены новы іканастас і зроблены ўнутраны рамонт храма[1].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Вырашана прамавугольным у плане аб’ёмам пад 2-схільным дахам, завершаным над алтарнай часткай цыбулепадобнай галоўкай. Да фасада дабудаваны прамавугольны прытвор, над 2-схільным дахам якога надбудавана 2-ярусная (васьмярык на чацверыку) званіца, завершаная цыбулепадобным купалам. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны стральчатымі аконнымі праёмамі[2].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]