Церабежскае насаджэнне карэльскай бярозы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Церабежскае насаджэнне карэльскай бярозы
Катэгорыя МСАП — III (Помнік прыроды)
Размяшчэнне Беларусь, урочышча Церабеж, каля в. Вялікая Гаць, Івацэвіцкі раён, Брэсцкая вобласць
Дата заснавання 1966

Церабежскае насаджэнне карэльскай бярозы — колішні батанічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння ва ўрочышчы Церабеж, каля в. Вялікая Гаць у Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Плошча насаджэння складае 10,9 га. 4 участкі мяшаных насаджэнняў, у складзе якіх рэдкая для Беларусі каштоўная разнавіднасць бярозы павіслай — бяроза карэльская. Узрост дрэў 45—65 гадоў (1986). Ахоўны статус нададзены ў 1966 годзе.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]