Бяроза павіслая

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Бяроза
European birch summer leaves and green cone.jpg
Навуковая класіфікацыя
Царства:

Расліны

Аддзел:

Пакрытанасенныя

Клас:

Двухдольныя

Парадак:

Бярозакветныя

Сямейства:

Бярозавыя

Род:

Бяроза

Від:

Бяроза павіслая

Навуковая назва

Betula pendula

ITIS   19495
NCBI   3505

Бяроза павіслая, або паніклая, або бародаўчатая (Betula pendula) — лістападнае дрэва роду бяроза сямейства бярозавых.

Дрэвы вышынёй да 30 м. Ствол у ніжняй частцы рабрысты. Кара белая, з чорным рысункам. Лісце суцэльнае, зубчастае. Кветкі ў каташках, цвіце ў красавіку-маі. Плод — дробны арэх з крыльцамі.

На Беларусі бяроза павіслая з'яўляецца характэрнай лесаўтваральнай пародай. Светлалюбнае, хуткарослае дрэва. Расце пераважна на сухадолах, у маладых лясных пасадках, на ўзлесках. Распаўсюджваецца ў працэсе зарастання лугоў і палёў.

Бяроза павіслая выкарыстоўваецца для азелянення населеных пунктаў, прысаду ля дарог, у полеахоўных палосах. З драўніны вырабляюць фанеру, мэблю, цэлюлозу. Пупыршкі і маладое лісце выкарыстоўваецца ў медыцыне. Нарыхтоўваецца бярозавы сок, які ўтрымлівае да 20 % цукру.

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах