Цэліякія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Цэліякія
Coeliac path.jpg
Біяпсія тонкага кішэчніка ў хворага з цэліякіяй. Бачная сплошчаная форма варсінак, лейкацытарная інфільтрацыя і гіперплазія крыпт.
МКХ-10 K90.090.0
МКХ-9 579.0579.0
OMIM 212750 212750
DiseasesDB 2922 2922
MedlinePlus 000233 000233
eMedicine med/308  med/308 

Цэліякіядыспепсія глютэну праз нястачу стрававальных ферментаў. Вымагае пажыццёвага выключэння з ежы аўса, жыта, пшаніцы, ячменя і вырабаў з гэтымі злакамі (булённыя кубікі, віскі, гарэлка, кансервы, карамель, кетчуп, кілбаса, крабавыя палачкі, маянез, мясныя і рыбныя паўфабрыкаты, паштэт, піва, растваральная кава, сасіскі, таматная паста і шакаладныя цукеркі з начынкай). Ускладненне хваробы выклікае знясіленне, страўнікава-кішачны крывацёк і развіццё ракавай пухліны, што ўяўляе смяротную пагрозу. Ад хваробы пакутуе каля 1% насельніцтва Зямлі.

Прычыны[правіць | правіць зыходнік]

Хваробе спрыяе нервовае ўзрушанне, інфекцыя і хірургічная аперацыя ў брушной поласці.

Праявы[правіць | правіць зыходнік]

Хвароба на пачатку суправаджаецца разладам стрававання, метэарызмам і болем у жываце. Затым дадаюцца слабасць, страта вагі, зніжэнне апетыту, раздражняльнасць, пагаршэнне памяці, боль у суставах, высып на скуры, запаленне дзяснаў і расколіны на вуснах[1].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons

Шаблон:Тыпы алергічных рэакцый