Цэнтральны аймак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Цэнтральны аймак
манг.: Төв аймаг
манг.: ᠲᠥᠪ ᠠᠶᠢᠮᠠᠭ
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Уваходзіць у
Уключае 27 самонаў
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 1931
Афіцыйная мова мангольская
Насельніцтва
  • 90 421 чал. (2015)
Плошча
  • 74 042,37 ± 0,01 км²
Цэнтральны аймак на карце
Часавы пояс UTC+8
Код ISO 3166-2 MN-047
Тэлефонны код 0127
Код аўтам. нумароў ТӨ_
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Туве (таксама Цэнтральны аймак; манг.: Төв аймаг) — аймак у Манголіі.

Агульныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Аймак быў утвораны ў 1931 годзе. Яго плошча складае 74 042 км². Колькасць насельніцтва — 83 838 чалавек (2008 год). Шчыльнасць насельніцтва — 1,13 чал./км². У адміністрацыйным дачыненні аймак дзеліцца на 27 самонаў. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца горад Зуунмад. Пасярод Цэнтральнага аймакаў знаходзяцца 3 анклава — сталіца Манголіі Улан-Батар і падначаленыя ёй тэрыторыі.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Цэнтральны аймак размешчаны адпаведна ў цэнтральнай Манголіі. На поўначы ад яго ляжыць Селенгінскі аймак, на ўсходзе — Хэнтэйскі, на поўдні — Сярэднегабійскі, на паўднёвым захадзе — Увэр-Хангайскі, на захадзе — Булганскі. На паўночным усходзе ляжыць заходняя частка Хэнтэйских гор, адгор’і якіх ахопліваюць Улан-Батар. На захадзе і поўдні аймака распасціраюцца пагорыстыя стэпе. Найбуйнейшая рака аймака — Туул.

Клімат[правіць | правіць зыходнік]

Клімат рэзка кантынентальны, сярэдняя тэмпература студзеня −25 град цэльсія, сярэдняя тэмпература ліпеня +20 град. У сярэднім за год выпадае 300 мм ападкаў.

Флора і фаўна[правіць | правіць зыходнік]

У аймаку растуць хвоі, вярбы, абляпіхі, розныя ягады і грыбы. Водзяцца ваўкі, лісы, зайцы, мядзведзі, манулы, алені, вавёркі, ласі, кабаны і тарбаганы.

Карысныя выкапні[правіць | правіць зыходнік]

Аймак багаты каменным вуглём, малібдэнам, алюмініям.

  • Вугальная шахта «Налайха» — у 1995 годзе здабыча спынена.
  • Вугальны разрэз «Баганур», здабыча вядзецца адкрытым спосабам, запасы вугалю складаюць 300 млн тон.
  • Пасля 1980 года адбылося пашырэнне Шарынгальскага разрэзу з 1100000 тон да 2500000 і будаўніцтва Баганурскага вугальнага разрэзу магутнасцю 6 млн тон у год.
  • Вугальны басейн «Тугруг нуур» (самон Баян) на адлегласці 130 км ад Улан-Батара, запасы прыблізна складаюць 3 млрд тон.
  • Радовішча золата «Нара Талга» у 120 км ад Улан-Батара, запасы прыблізна складаюць 22 тоны.
  • Радовішча волава і вальфраму «Баян дава» з’яўляецца невялікім, запасы ацэньваюцца ў 500 тон.
  • Радовішча вальфрамавай руды «Цагаан дава», пацверджаныя запасы складаюць 3 121 тон.
  • Радовішча бурага вугалю «Цайдам нуур». Запасы ацэньваюцца ў 6 млрд тон.

Нацыянальныя паркі[правіць | правіць зыходнік]

У Хэнтэйскіх гарах знаходзіцца нацыянальны парк Гархі-Тэрэлж, заснаваны ў 1993 годзе. Цікавы ўнікальнымі горнымі фармацыямі, разнастайным раслінным і жывёльным светам. У размешчаным на адлегласці 120 кіламетраў на паўднёвы захад ад Улан-Батара нацыянальным парку Хустайн-Нуруу з 1993 года праводзіцца паспяховая работа па аднаўленні папуляцыі каней Пржэвальскага. На поўдзень ад сталіцы знаходзіцца створаны яшчэ ў сацыялістычнай Манголіі нацыянальны парк Богд-Хан-Уул. Тут размешчаны заснаваны ў 1733 годзе будыйскі манастыр Манджушры-хійд і свяшчэнная гара Богд-Хан-Ул.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Гаджурт — дачны пасёлак размешчаны на адлегласці 23 км ад цэнтра Улан-Батора.
  • Дзіцячы міжнародны лагер «Найрамдал» (Дружба) на адлегласці ад 30 км ад Улан-Батора. Штогод тут адпачывае да 24 000 дзяцей з многіх краін.
  • Комплекс «Статуя Чынгісхана» на адлегласці 53 км ад Улан-Батора (40 метраў).
  • Манастыр Манзушыр на паўднёвым схіле святой гары Богда-Хан-Ул за 5 км ад цэнтра аймака Зуунмад. Манастыр быў разбураны ў 1932 годзе. Адноўлена адзін храм, у якім размешчаны музей.

Адміністрацыйны падзел[правіць | правіць зыходнік]

Самоны Цэнтральнага аймака[1][2]
Самон Арыгінальная
назва
Насельніцтва,
чал. 1998
Насельніцтва,
чал. 2005
Насельніцтва,
чал. 2007
Усяго Адм. цэнтр
самона
1 Алтанбулаг Алтанбулаг 3 622 3 104 3 079 1 427
2 Аргалант Аргалант 2 505 1 892 1 955 916
3 Архуст Архуст 2 086 1 671 1 371 516
4 Батсумбэр Батсүмбэр 6 786 6 358 6 525 2 325
5 Баян Баян 2 575 2 062 2 093 1 166
6 Баян-Унжуул Баян-Өнжүүл 2 817 2 538 2 560 579
7 Баянчандмань Баянчандмань 3 641 3 268 3 322 1 311
8 Баяндэлгэр Баяндэлгэр 2 203 1 226 1 165 580
9 Баянжаргалан Баянжаргалан 1 788 1 583 1 623 609
10 Баянхангай Баянхангай 1 693 1 498 1 401 746
11 Баянцагаан Баянцагаан 2 737 2 369 2 173 988
12 Баянцогт Баянцогт 3 406 1 890 2 020 958
13 Барнуур Борнуур 4 454 4 372 4 693 3 233
14 Бурэн Бүрэн 3 624 3 303 3 209 614
15 Дэлгэрхаан Дэлгэрхаан 2 499 2 033 2 016 635
16 Эрдэнэ Эрдэнэ 3 485 3 424 3 607 1 398
17 Эрдэнэсант Эрдэнэсант 5 855 5 011 5 010 1 893
18 Жаргалант Жаргалант 5 975 5 798 5 781 2 156
19 Лунэ Лүн 3 151 2 595 2 515 1 302
20 Менгенмарт Мөнгөнморьт 2 197 1 923 1 902 908
21 Ундэршырээт Өндөрширээт 2 525 1 927 2 006 582
22 Сэргэлэн Сэргэлэн 2 422 1 855 1 884 199
23 Сүмбэр Сүмбэр 2 210 1 637 1 646 690
24 Цээл Цээл 3 988 2 513 2 352 1 568
25 Угтаалцайдам Угтаал 4 139 2 397 2 274 1 413
26 Заамар Заамар 5 645 5 721 5 816 1 494
27 Зуунмад Зуунмод 16 037 14 600 14 830 14 568

Зноскі

  1. Töv aimag statistic office
  2. Töv Aimag Population Annual Report 2007 [1](недаступная спасылка)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]