Цюрыхскае возера
| Цюрыхскае возера | |
| ням.: Zürichsee фр.: Lac de Zurich |
|
Колавы параход Stadt Zürich на возеры |
|
| Каардынаты: | |
|---|---|
| Размяшчэнне |
паўночны ўсход Швейцарыі |
| Вышыня над узроўнем мора |
406 м |
| Даўжыня |
40 км |
| Шырыня |
1—4 км |
| Плошча |
88,66 км² |
| Найбольшая глыбіня |
143 м |
| Упадаюць | |
| Выцякаюць | |
|
|
|
Цю́рыхскае во́зера (ням.: Zürichsee, фр.: Lac de Zurich) — возера, размешчанае ў Швейцарыі, на вышыні 409 метраў над узроўнем мора паміж кантонамі Санкт-Гален, Швіц і Цюрых; плошча 88 км², найбольшая даўжыня 40 км, шырыня ад 1 да 4 км, мае серпападобную форму; на ўсходнім канцы прымае ў сябе раку Лінт, якая выцякае з заходняга края возера, у раёне горада Цюрых пад імем ракі Лімат.
Каса ля Гурдэна, якая злучаецца чыгуначнай дамбай з мысам у Раперсвіль, дзеліць возера на дзве няроўныя часткі: меншую — Верхняе возера (Obersee), паміж кантонамі Швіц і Санкт-Гален, і большую частку — Ніжняе возера (Untersee), якая ляжыць ў межах кантона Цюрых. Ніжняе — галоўная частка Цюрыхскага азёры — адрозніваецца большай глыбінёй (143 м), чым Верхняе, неглыбокае і парослае чаротам.
Па абодвух берагах праходзіць чыгунка. На возеры два вострава: Уфенау і Люцэлау. У 1854 годзе на Цюрыхскім возеры пры Мейлене адкрыты былі першыя ў Швейцарыі палевыя пабудовы.
Змест |
Суднаходства [правіць]
Рэгулярныя пасажырскія перавозкі па возеры ажыццяўляе параходства 'Zürichsee Schifffahrtsgesellschaft. Флот гэтага параходства складаецца з сямнаццаці судоў, у іх лік уваходзяць два старадаўніх колавых парахода: Stadt Zürich (1909 года пабудовы) і Stadt Rapperswil (1914 года пабудовы).
Таксама на возеры адкрыта аўтамабільная паромная пераправа, паміж Хоргенам і Майленам. Аператар пераправы — кампанія Zürichsee-Fähre Horgen-Meilen AG. На пераправе выкарыстоўваецца пяць паромаў, якія ходзяць з інтэрвалам у 10 хвілін.
Гл. таксама [правіць]
Зноскі
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Цюрыхскае возера- Афіцыйны сайт параходства Zürichsee Schifffahrtsgesellschaft
- Афіцыйны сайт паромнай пераправы ürichsee-Fähre Horgen-Meilen AG
-
Пры напісанні гэтага артыкула выкарыстоўваўся матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Ефрона (1890—1907).
| Гэта пачатак артыкула па геаграфіі Швейцарыі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |