Цёмная туманнасць

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Самая вядомая[1] цёмная туманнасць — Конская Галава.

Цёмная туманнасць — тып міжзорнага воблака, настолькі шчыльнага, што яно паглынае бачнае святло, якое сыходзіць ад эмісійных або адбівальных туманнасцей (як, напрыклад, туманнасць Конская Галава) або зорак (напрыклад, туманнасць Вугальны Мяшок), якія знаходзяцца за ёю.

Паглынаюць святло часціцы міжзорнага пылу, якія знаходзяцца ў найбольш халодных і шчыльных частках малекулярных аблокаў. Скопішчы і вялікія комплексы цёмных туманнасцей звязаны з гіганцкімі малекулярнымі аблокамі (ГМА). Ізаляваныя цёмныя туманнасці часцей за ўсё бываюць глобуламі Бока.

Такія аблокі маюць вельмі няправільную форму: ў іх няма выразна акрэсленых меж, часам яны маюць закручаны змеепадобны выгляд. Самыя вялікія цёмныя туманнасці, бачныя няўзброеным вокам, выступаюць як кавалкі чарнаты на фоне яркага Млечнага Шляху.

Ва ўнутраных частках цёмных туманнасцей часта працякаюць актыўныя працэсы: напрыклад, нараджэнне зорак ці мазернае выпраменьванне.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons

Зноскі

  1. Волынкина Е. Тёмная туманность VDB 142. РОЛ (28 ліпеня 2003). Архівавана з першакрыніцы 23 сакавіка 2012. Праверана 5 студзеня 2009.