Магнітнае поле
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Магні́тнае поле — складовая электрамагнітнага поля, якая з'яўляецца пры наяўнасці зменлівага ў часе электрычнага поля. Акрамя таго, магнітнае поле можа стварацца токам зараджаных часцінак (электрамагніты), альбо магнітнымі момантамі электронаў у атамах (сталыя магніты). З пункту гледжання квантавай тэорыі поля электрамагнітнае ўзаемадзеянне пераносіцца безмасавым базон-фатонам (часціцай, якую можна уявіць як квантавае ўзбуджэнне электрамагнітнага поля).
Асноўнай характарыстыкай магнітнага поля з'яўляецца яго сіла, якая вызначаецца вектарам магнітнай індукцыі
(вектар індукцыі магнітнага поля). У СІ магнітная індукцыя вымяраецца ў тэслах (Тл), у сістэме СГС у гаўсах.
Спасылкі [правіць]
| Гэта пачатак артыкула па фізіцы. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
