Цімафей (Шрэтэр)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Цімафей (Шретэр)
польск.: Metropolita Tymoteusz
Цімафей (Шретэр)

Адукацыя
Навуковая ступень доктар багаслоўя[d]
Дзейнасць багаслоў, святар
Месца працы
Імя пры нараджэнні Георгій Шрэтэр
Нараджэнне 16 мая 1901(1901-05-16)
Смерць 20 мая 1962(1962-05-20) (61 год)
Пахаванне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Епіскап Цімафей (свецкае імя Георгій Шрэтэр; 16 мая 1901, Тамахіў, Ровенская вобласць — 20 мая 1962, Варшава) — праваслаўны дзеяч, мітрапаліт варшаўскі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў багаслоўскі факультэт Варшаўскага ўніверсітэту. Служыў у прыходскай царкве ў Ланаўцах на Валыні. У 1934—1938 гадах — вайсковы святар, а ў 1938 годзе хіратанізаваны ў епіскапа Люблінскага, вікарыя Варшаўска-Холмскай епархіі. Адначасова выкладаў у Варшаўскім універсітэце гамілетыку (тлумачэнне Святога Пісання, а таксама прынцыпаў прапаведніцтва). Падчас Другой сусветнай вайны жыў у Яблачынскім манастыры. 3 1944 года епіскап Холмскі, з 1945 года — архіепіскап Беластоцкі і Бельскі, намеснік мітрапаліта Варшаўскага. У чэрвені 1948 года вярнуўся ў лона Рускай Праваслаўнай Царквы. 3 1961 года мітрапаліт Варшаўскі і усёй Польшчы[1].

Зноскі

  1. У Заходняй Беларусі пад польскай акупацыяй(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 31 студзеня 2020. Праверана 1 лютага 2020.