Часовы кіруючы савет узброеных сіл

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Помнік перавароту 1994 года.

 Часовы кіруючы савет узброеных сіл (англ.: Armed Forces Provisional Ruling Council) — ваенная хунта ў Гамбіі, якая прыйшла да ўлады ў ліпені 1994 года ў выніку ваеннага перавароту.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Змоўшчыкі зрынулі ўрад Дауда Джавары і забараніла палітычную дзейнасць апазіцыі. Кіраўніком дзяржавы стаў лейтэнант Яя Джамэ, старшыня савета. Праз некалькі месяцаў капітан Садыбу Хідара, міністр унутраных спраў пры ваенным рэжыме, і капітан Сабалі, намеснік старшыні, былі абвінавачаны Джамэ ў падрыхтоўцы дзяржаўнага перавароту. Абодва афіцэры былі арыштаваны і змешчаны ў турму строгага рэжыму. Капітана Хідару катавалі і забілі ў турме. Як лічылася, ён, будучы самым адукаваным сярод першапачатковых членаў хунты, выступаў за вяртанне краіны да грамадзянскага ўрада і катэгарычна пярэчыў супраць кандыдатуры Джамэ ў ролі кіраўніка дзяржавы.

Савет абвясціў пераходны перыяд па вяртанні да дэмакратычнага грамадзянскага праўлення ў выніку нацыянальных выбараў. Для гэтай мэты ў 1996 годзе была створана Часовая незалежная выбарчая камісія. Далей хунта склала новы спіс выбаршчыкаў і ў жніўні шляхам рэферэндуму зацвердзіла новую Канстытуцыю. Прэзідэнцкія выбары адбыліся ў верасні таго ж года, а парламенцкія — у студзені 1997 года. Палкоўнік Джамэ сышоў з арміі, каб балатавацца на пасаду кіраўніка дзяржавы. Ён перамог у прэзідэнцкай гонцы і 6 лістапада 1996 года прыведзены да прысягі.

17 красавіка 1997 года Часовая незалежная выбарчая камісія ператворана ў Незалежную выбарчую камісію. Сёння гэты орган займаецца рэгістрацыяй выбаршчыкаў, правядзеннем выбараў і рэферэндумаў[1][2].

Склад[правіць | правіць зыходнік]

  • Яя Джамэ, старшыня
  • Сана Сабалі, намеснік старшыні
  • Садыбу Хідара, міністр унутраных спраў
  • Эдвард Сінгаты, міністр абароны
  • Янкуба Турай, міністр мясцовага самакіравання

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Background Note: The Gambia, U.S. Department of State, March 2006.
  2. Country Report on Human Rights Practices for The Gambia, U.S. Department of State, March 4, 2002.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Arnold Hughes, Harry A. Gailey: Historical dictionary of the Gambia (= African historical dictionaries. Bd. 79). 3rd edition. Scarecrow Press, Lanham MD u. a. 1999, ISBN 0-8108-3660-2.