Гамбія
| Republic of The Gambia
Гамбія |
|
| герб | сцяг |
|---|---|
| геаграфічнае месцазнаходжанне | |
![]() |
|
| дзяржаўная мова: | англійская |
| сталіца: | Банжул |
| прадстаўнік дзяржавы: | |
| кіраўнік дзяржавы: | |
| плошча: | 11,3 тыс. км² |
| насельніцтва: | 1,4 млн |
| шчыльнасць насельніцтва: | жых./км² |
| грашовая адзінка: | даласі |
| часавы пояс: | |
| гімн: | For The Gambia Our Homeland |
| нумарныя знакі аўтамабіляў: | |
| дамен у Інтэрнеце: | .gm |
| карта | |
РЭСПУБЛІКА ГАМБІЯ, Гамбія (англ.: Republic of The Gambia) — дзяржава ў Заходняй Афрыцы. Займае вузкую паласу працягласцю 300 км уздоўж рэкі Гамбія, акружаную па сушы тэрыторыяй Сенегала. Плошча — 11,3 тыс. кв. км. Тэрыторыя падзеленая на 5 адміністрацыйных акруг. Насельніцтва — каля 1,4 млн чал. Афіцыйная мова — англійская. З мясцовых моў найбольшае распаўсюджванне маюць мандзінка, валоф, фула, джала. Грашовая адзінка — даласі (30 даласі = 1 дол. ЗША). Нацыянальнае свята — Дзень незалежнасці, 18 лютага 1965 года. Сталіца — г. Банжул (каля 160 тыс. чалавек), галоўны рачны і марскі порт краіны.
Змест |
[правіць] Насельніцтва
Асноўныя народнасці — мандзінга (39,5 %), фульбе (18,8 %), валоф (14,6 %), дзыёла і кароніка (10,6 %) і інш. Таксама пражываюць маўрытанцы і мараканцы. Неафрыканскае насельніцтва (у асноўным ліванцы і еўрапейцы) складае каля 1 %.
Рэлігія. Каля 85 % насельніцтва мусульмане, астатнія вызнаюць хрысціянства (каталікі, англікане, метадысты).
[правіць] Дзяржаўны лад
Паводле канстытуцыі 1996 году Гамбія з'яўляецца прэзідэнцкай рэспублікай. Глава дзяржавы — прэзідэнт, абіраны на 5 гадоў. Прэзідэнт — Яя Джаме (перавыбіраўся на гэтай пасадзе ў кастрычніку 2001 і ў верасні 2006).
Заканадаўчая ўлада належыць парламенту — Нацыянальнай Асамблеі (НА), дэпутаты якой таксама абіраюцца на 5-гадовы тэрмін. Апошнія выбары адбыліся ў студзені 2007. Старшыня НА — спадарыня Фатумата Джахумпа-Сісей.
Урад падсправаздачны кіраўніку дзяржавы, які прызначае і звальняе вышэйшых службовых асоб без кансультацый з парламентам. Пасады прэм'ер-міністра не існуе, кіраўніцтва ўрадам здзяйсняе віцэ-прэзідэнт спадарыня А. Нджай Сейдзі. Дзяржаўны сакратар замежных спраў — Амар Аліу Турэй (з сакавіка 2008).
У Гамбіі зарэгістравана восем палітычных партый, сярод якіх найболей уплывовымі з'яўляюцца кіруючы Альянс за патрыятычную пераарыентацыю і тварэнне (АППТ), узначалены прэзідэнтам Я. Джаме, Аб'яднаная дэмакратычная партыя (АДП), Партыя нацыянальнага прымірэння (ПНП), Народная дэмакратычная арганізацыя за незалежнасць і сацыялізм (НДАНС), Народная прагрэсіўная партыя (НПП).
Асноўнымі рысамі, якія вызначаюць ход унутрыпалітычнага жыцця краіны, з'яўляецца што працягваецца цвёрдае супрацьстаянне кіруючага рэжыму і аб'яднанай апазіцыі, прадстаўленай Нацыянальным альянсам за дэмакратыю і развіццё (НАДР) — тактычным саюзам пяці палітычных партый.
[правіць] Узброеныя сілы
Узброеныя сілы краіны налічваюць каля 2,5 тыс.чал. і падзяляюцца на сухапутныя сілы, ВМС і нацыянальную гвардыю. У падрыхтоўцы гамбійскіх вайскоўцаў актыўны ўдзел прымаюць інструктары з ЗША, Вялікабрытаніі, Турцыі.
[правіць] Эканоміка
Гамбія ўваходзіць у лік найменш развітых краін свету — у 2007 займала 155 месца па індэксе развіцця ПРААН (з 177). У 2007 прырост ВУП склаў 7 %. Узровень інфляцыі не перавышаў 5 %.
Вядучай галіной эканомікі застаецца сельская гаспадарка (30,1 % ВУП). Асноўная вырошчваемая культура — арахіс. Вялікае значэнне маюць рыбалоўства (12 % ВУП) і жывёлагадоўля.
Найважнай крыніцай валютных паступленняў з'яўляецца турызм.
Прамысловасць развітая слаба і прадстаўленая пераважна дробнымі прадпрыемствамі па перапрацоўцы арахісу, вырабу скуры, вытворчасці піва, безалкагольных напояў, кансерваў і некаторых будматэрыялаў.
Асноўнай транспартнай артэрыяй краіны з'яўляецца рака Гамбія, суднаходная на ўсім працягу ў межах краіны. Агульная працягласць водных шляхоў складае 400 км. Працягласць аўтадарог каля 3 тыс.км, у тым ліку каля 1000 км — з асфальтавым пакрыццём. Чыгунак у краіне няма. У 27 км ад гамбійскай сталіцы размешчаны міжнародны аэрапорт Юндум (адзіны ў краіне).
У краіне маецца аўтаматычная міжнародная тэлефонная сувязь.
Галоўнымі знешнеэканамічнымі партнёрамі Гамбіі з'яўляюцца ЗША, Вялікабрытанія, РГБ (Гвінея Бісаў?), Тайвань, Кувейт, Саудаўская Аравія, Сенегал, Маўрытанія, Японія, краіны Еўрасаюза. У лік донараў і крэдытораў уваходзяць Тайвань, Паўднёвая Карэя, Іран, Японія. Актыўна развіваецца шматпланавае ўзаемадзеянне з Бразіліяй.
Асноўныя праекты ў вобласці развіцця ўрад Гамбіі здзяйсняе сумесна з ЕС, МВФ, Сусветным банкам, ПРААН, ФАА, Ісламскім банкам развіцця.

