Чырвоная Слабада (Мінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Чырвоная Слабада
Чырвоная Слабада ў 2018 годзе
Чырвоная Слабада ў 2018 годзе
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Архірэйская Слабада
Чырвоная Слабада на карце Беларусі ±
Чырвоная Слабада (Мінск) (Беларусь)
Чырвоная Слабада (Мінск)
Чырвоная Слабада (Мінск) (Мінск)
Чырвоная Слабада (Мінск)

Чырво́ная Слабада́, да 1920-х Архірэ́йская Слабада́ — колішняя вёска на левым беразе ракі Свіслач, з 1967 года ў складзе Мінска.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Чырвоная Слабада ў 2018 годзе

Месцілася на зямлі Мінскай епархіі, адсюль назва Архірэйская Слабада. На поўначы месціўся фальварак Архірэйская Пустынь і Архірэйскае Урочышча. У 1889 годзе 12 двароў. У 1897 годзе вёска ў Сеніцкай воласці Мінскага павета, 22 двары, 135 жыхароў. У 1917 годзе 44 двары, 282 жыхары[1].

З усталяваннем савецкай улады атрымала назву Чырвоная Слабада. З 1924 года ў Навадворскім сельсавеце Самахвалавіцкага раёна, з 1931 года ў адміністрацыйным падпарадкаванні Менскага гарсавета, з 1934 года ў Менскім раёне[2]. У 1967 годзе ўключаная ў межы горада Мінска, Заводскі раён.

Вясковая забудова захавалася, вуліца Чырвоная Слабада. Назву Чырвоная Слабада носіць парк, які месціцца цераз вуліцу Свіслацкую.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]