Слоўвец

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Раён вёскі Слоўвец, 2019 г.

Сло́ўвец — колішняя вёска на беразе ракі Слоўці (Дражні), цяпер у межах горада Мінска.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

План горада Менска, 1923 г.

На карце генеральнага межавання Мінскай губерні 1800 года пазначаныя засценкі Верхаслоўсць (руск.: Верхословсть) на правым беразе ракі і Слоўць (руск.: Словць) на левым беразе[1]. Засценак Верхаслоўць быў уласнасцю менскага Петрапаўлаўскага манастыра, 2 двары, 12 жыхароў[2]. У канцы XIX стагоддзя вёска Слоўвец на 2 двары ў Сеніцкай воласці Мінскага павета, таксама карчма пры гасцінцы з Мінска да Трасцянца. У 1917 годзе хутар Слоўсць, 1 двор, 5 жыхароў, усе беларусы[3].

Дамы вёскі абазначаліся на карце 1930-х гадоў. У часе рэпрэсій у 1937 годзе былі асуджаныя да 10 і 7 гадоў лагераў два ўраджэнцы вёскі[4][5]. Вёска знікла пасля Другой сусветнай вайны. Цяпер тэрыторыя вёскі ў межах Заводскага раёна Мінска, на яе месцы мемарыяльны знак «Беларусь партызанская».

Зноскі

  1. ПГМ Мінскага павета Мінскай губерні (1800 год). mapy.by. Архівавана з першакрыніцы 19 траўня 2020. Праверана 19 траўня 2020.
  2. Памяць 1998, с. 567.
  3. Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) 1924, с. 160.
  4. Мякота Андрэй Іванавіч (1898). by.openlist.wiki. Архівавана з першакрыніцы 29-08-2019. Праверана 29-08-2019.
  5. Мякота Антон Іванавіч (1900). by.openlist.wiki. Архівавана з першакрыніцы 29-8-2019. Праверана 29-8-2019.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]