Чыхуахуа

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Чыхуахуа
Чыхуахуа
Характарыстыкі
Маса

ад 500 г да 3 кг

Паходжанне
Краіна

Мексіка

Класіфікацыя МКФ
Група

9

Секцыя

6

Нумар стандарту

218

Чыхуахуа на Вікісховішчы

Чыхуахуа (ісп. Chihuahua [tʃiwawa]) — самая маленькая парода сабак, названая ў гонар мексіканскага штата Чыўаўа, дзе яна была выяўлена прыкладна ў 1850 годзе.

Паходжанне пароды чыхуахуа[правіць | правіць зыходнік]

Продкам чыхуахуа верагодна з'яўляецца старажытны сабака тэчычы (анг. Techichi), першыя згадкі пра якога адносяцца да 1500 г. да н. э. Сабака вядзе свой след з трох старажытных цывілізацый Майя, Тальтэкі, Ацтэкі, дзе мініяцюрны сабачка шанаваўся як святы. Існавалі два падвіды сабак адрозныя па поўсцевым покрыве: з поўсцю падоўжанага і кароткага тыпу. Першымі тэчычы былі сабакі з падоўжанай поўсцю. Тэчычы з кароткай поўсцю, з'явіўся прыблізна ў 1500 годзе н. э. шляхам скрыжавання з кітайскім голым сабакам, прадстаўнікі якой жылі на іспанскіх караблях у якасці паляўнічых на пацукоў. Захаваліся звесткі, якія адносяцца да канца 1700 года, што некалькі асобін тэчычы былі выяўленыя ў селішчах сялян, якія знаходзіліся непадалёк ад рэшткаў старажытнага палаца караля Мантэсумы кіраўніка (тлатаані) ацтэкаў (мешыкаў). Пазней у Мексіцы былі выяўленыя і іншыя асобіны. Знойдзеныя сабакі маюць агульныя рысы з чыхуахуа XXI стагоддзя.