Тальтэкі
Тальтэкі — індзейскі народ юта-ацтэкскай моўнай сям'і, які жыў на тэрыторыі "сярэднявечнай" Месаамерыкі.
У VIII ст. н. э. тальтэкі ўварваліся з поўначы ў Цэнтральную Мексіку, у IX стагоддзі стварылі вялікую дзяржаву, якая ахапіла цэнтральныя і паўночныя раёны Мексікі са сталіцай у Сэра-дэ-ла-Эстрэлья, а затым у Талане (Талан; сучасная Тула. Іншыя назвы Тлілан-Тлапалан, Талула, Чалула, Чалула-Коа).
У сваёй культуры тальтэкі развівалі традыцыі Тэатыўакана і Шачыкалька.
У X стагоддзі ваенныя атрады тальтэкаў падпарадкавалі асобныя групы майя на Юкатане і ў горнай Гватэмале, дзе знаходзіліся буйныя горада-дзяржавы — Чычэн-Іца, Ушмаль, Маяпан, Гумарках, Ішымчэ і інш. У той жа час, у выніку ўнутраных канфліктаў у імперыі тальтэкаў, ад іх адкалолася і мігрыравала на тэрыторыю сучаснага Сальвадора вялікая група насельніцтва, уліўшыся ў цывілізацыю піпілеў.
У другой палове XII стагоддзя н. э. новае нашэсце з поўначы ваяўнічых плямёнаў, апошняй хваляй якіх былі ацтэкі, паклала канец валадарству тальтэкаў у Мексіцы. Да часу іспанскага заваявання (XVI стагоддзе) тальтэкі даўно сталі легендарным народам; ім прыпісваліся ўсе культурныя дасягненні мінулага.
Культура тальтэкаў аказала значны ўплыў на фарміраванне культуры ацтэкаў.
Помнікі архітэктуры і скульптуры тальтэкаў, якія захаваліся, уражваюць манументальнасцю і суровай веліччу. Ступеньчатая піраміда ў Тальяне была ўпрыгожана рэльефамі (воіны, арлы, ягуары (гл. «воіны-арлы» і «воіны-ягуары»)), а дах храма наверсе падтрымліваўся чатырма каласальнымі (вышыня 4,6 м) масіўнымі каменнымі фігурамі воінаў.
У мастацтве тальтэкаў пераважалі ваенныя тэмы; распаўсюджаны таксама фігуры паўляжачага бога з чашаю для ахвярапрынашэнняў.
У кнігах Карласа Кастанеды прадстаўлены нестандартны погляд на тальтэкаў — выкарыстаны ім тэрмін не мае дачынення да акадэмічнага разумення гэтай культуры.
Глядзіце таксама [правіць]
Літаратура [правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
- Вайан Дж. История ацтеков. М., 1949;
- Гуляев В. Древнейшие цивилизации мезоамерики. М., 1972;
- Кинжалов Р. Орел, кецаль и крест. М., 1991;
- Кинжалов Р. В., Искусство древней Америки, М., 1962.
Спасылкі [правіць]
- Дзяржава тальтэкаў
- Талтэк Інфа. Інфармацыйны, пазнавальны рэсурс аб Талтэках
- Фернанда дэ Альва Іштлільшачытль. История народа чичимеков, его поселения и обоснования в стране Анауак.. www.bloknot.info (2010-03-22). — пер. с исп. - В. Талах, Украина, Киев, 2010. Праверана 23 сакавіка 2010.
| Дакалумбавы культуры Месаамерыкі | ||
|---|---|---|
| Пералік культур | Ацтэкі — Веракрус — Гуаяба — Ісапа — Капача — Какле — Куікуілька — Кускатлан — Мая — Міштэкі — Монтэ-Альта — Альмека-шыкаланка — Альмекі — Сапатэкі — Тараскі — Тэатыўакан — Тлатылька — Тальтэкі — Татанакі — Уастэкі — Чычымекі — Чалула — Шахтавыя магілы і Тэўчытлан — Шачыпала — Эпіёльмекі | |
| Рознае | Месаамерыканская храналогія — Дакалумбавы руіны Мексікі — Каменныя шары — Месаамерыканская гульня ў мяч — Месаамерыканская піраміда — Месаамерыканскія сістэмы пісьма — Чынампа — Мовы Месаамерыкі | |
| Глядзіце таксама | Дакалумбавы культуры — Арыдаамерыка — Канкіста | |
| Партал «Індзейцы» | ||
| Гэта пачатак артыкула пра Мексіку. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
Для паляпшэння артыкула пажадана?:
|
| Трэба вікі-аформіць
Адсутнічаюць або замала спасылак на іншыя артыкулы, хаця менавіта яны з'яўляюцца
адной з пераваг Вікіпедыі. Як рабіць вікі-разметку гл.: вікі-фарматаванне. |
