Чэлсі Клінтан
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Чэлсі Клінтан | |
| Дата нараджэння: | 27 лютага 1980 |
|---|---|
| Месца нараджэння: | Горад Літл-Рок |
Чэлсі Клінтан (нар. 27 лютага 1980, горад Літл-Рок) — дачка экс-прэзідэнта ЗША Біла Клінтана і Хілары Клінтан, публічная персона.
Адукацыя і кар'ера [правіць]
Чэлсі Клінтан заканчвае аспірантуру Школы аховы здароўя пры Калумбійскім універсітэце. Да вяртання туды яна працавала ў фондзе хэджавання Avenue Capital, а таксама ў кансалтынгавай фірме McKinsey.
Грамадская і палітычная дзейнасць [правіць]
З 12 гадоў Чэлсі з'яўлялася важнай часткай іміджу свайго бацькі — Біла Клінтана і ўвесь час знаходзілася пад прыцэлам тэлекамер. Яе асабістае жыццё таксама станавілася прадметам пільнай увагі грамадства.
Падчас перадвыбарчай кампаніі 2008 г. у лагеры дэмакратаў Чэлсі актыўна падтрымлівала сваю маці, Хілары Клінтан, як прэтэндэнта, каб стаць кандыдатам ад Дэмакратычнай партыі на выбарах прэзідэнта ЗША.