Нью-Ёркскі ўніверсітэт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Нью-Ёркскі ўніверсітэт (англ.: New York University, NYU) — універсітэт у горадзе Нью-Ёрк.

Універсітэт з'яўляецца самым буйным навукова-даследчым некамерцыйным прыватным універсітэтам Злучаных Штатаў. У ім навучаюцца 39 408 студэнтаў (па дадзеных на восень 2004 года).

Нью-Ёркскі ўніверсітэт — член Асацыяцыі амерыканскіх універсітэтаў, якая аб'ядноўвае з 1900 года вядучыя навукова-даследчыя універсітэты Паўночнай Амерыкі.

Нью-Ёркскі ўніверсітэт складаецца з 16 школ, інстытутаў і каледжаў.

Галоўны корпус універсітэта размяшчаецца ў Грынвіч-Вілідж ў Манхэтане, Нью-Ёрк.

Сярод выпускнікоў і выкладчыкаў універсітэта 31 нобелеўскі лаўрэат, 3 лаўрэата прэміі Абеля, 16 лаўрэатаў Пулітцэраўскай прэміі, 19 лаўрэатаў прэміі «Оскар», Эмі, Грэмі і Тоні, а таксама стыпендыятаў фондаў Макартура і Гугенхайма і членаў Нацыянальнай акадэміі навук ЗША.

Нью-Ёркскі ўніверсітэт мае адно з самых вялікіх колькасцяў выпускнікоў у свеце. На канец 2004 года яно складала 350 000 чалавек, з іх 17 000 замежных студэнтаў.

Талісман інстытута — рудая рысь. Колеры універсітэта — фіялетавы і белы.

Прафесары[правіць | правіць зыходнік]