Шаблон:Падзеі 28 жніўня
- 489: Армія Тэадорыха Вялікага разбівае Адаакра ў бітве пры Сочы.
- 876: Пасля смерці Людовіка Нямецкага Усходне-Франкская дзяржава падзелена паміж яго сынамі.
- 1749: Нарадзіўся Ёган Вольфганг Гётэ, нямецкі пісьменнік і мысліцель.
- 1916: У ходзе Першай сусветнай вайны Германія аб'явіла вайну Румыніі, Італія абвясціла вайну супраць Германіі.
- 1919: У Вільні ўрачыста адкрыўся ўніверсітэт Стэфана Баторыя, створаны на месцы былога Віленскага ўніверсітэта.
- 1936: Нарадзіўся Генадзь Бураўкін, беларускі паэт.
- 1990: Ірак абвясціў Кувейт сваёй правінцыяй.
- 1993: Аўтаматычная міжпланетная станцыя «Галілеа» выявіла, што астэроід Іда мае ўласны спадарожнік.