Шаўл Беразоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шаўл Беразоўскі
Род дзейнасці кампазітар, дырыжор, піяніст
Дата нараджэння 5 чэрвеня 1908(1908-06-05)
Месца нараджэння
Дата смерці 2 красавіка 1975(1975-04-02) (66 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар

Шаўл Беразоўскі (5 чэрвеня 1908, Гродна — 2 красавіка 1975, Тэль-Авіў) — польскі кампазітар, піяніст, ізраільскі кампазітар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 5 чэрвеня 1908 года ў Гродне ў сям’і Файвеля Беразоўскага — вядомага выкладчыка вакалу і хормайстра. У дзяцінстве вучыў тэорыю музыкі пад кіраўніцтвам бацькі, а гульню на фартэпіяна пад кіраўніцтвам Ліліі Фідэльман.

У 1926—1929 гадах вучыўся ў Варшаўскай кансерваторыі, пасля заканчэння якой пераехаў у Беласток, дзе адначасова кіраваў аркестрам кінатэатра «Апола» і джаз-аркестрам мясцовай вайсковай часткі. У 1930-я гады працаваў з рознымі яўрэйскімі тэатрамі: і як дырыжор аркестра, і як хормайстар, і як піяніст-акампаніятар.

У гады Другой сусветнай вайны быў музычным кіраўніком эстраднага тэатра Шымена Дзігана і Ісраэля Шумахера ў СССР, а пасля — акампаніятарам Ганны Гузік. Па заканчэнні вайны вярнуўся ў Лодзь, дзе ўзначаліў Народны яўрэйскі хор. Да гэтага ж часу адносіцца і напісаная ім музыка да спектакля «Гершэле Астраполер ін а вінтернахт / Гершэле Астраполер у зімовую ноч» для тэатра Іды Камінскай, а таксама музыка да кінафільмаў «Свет ібергеблібене / Мы, тыя, што засталіся» і «Ундэрэ кіндэр йорн / Нашы дзіцячыя гады».

У 1957 годзе рэпатрыяваўся ў Ізраіль, дзе па-ранейшаму шмат і плённа працаваў: пісаў музыку для тэатра і кіно (у тым ліку і да спектакля, і фільму «Цвей куні лемл» Майка Бурштэйна), кіраваў рознымі аркестрамі.

Памёр 2 красавіка 1975 года ў Тэль-Авіве.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]