Шклоўская ГЭС

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Шклоўская ГЭС — планаваная гідраэлектрастанцыя на рацэ Дняпро насупраць вёскі Нізоўцы Шклоўскага раёна ў пяці кіламетрах паўночней Шклова. Усталяваная магутнасць 4,9 МВт.[1].

Будаўніцтва ГЭС абыдзецца ў 28 млн долараў ЗША. ГЭС прапануецца пабудаваць у рамках дзяржаўна-прыватнага партнёрства па схеме «ВОС»(будаванне-эксплуатацыя-перадача).[2].

Плануецца пабудаваць земляную плаціну. Плошча вадасховішча складзе 443 гектары. Плаціна дазволіць рэгуляваць узровень вады ў Дняпры падчас вясновых паводак. Пасля ўзвядзення плаціны, узровень вады ў Дняпры павялічыцца да самой Оршы. Ад Оршы да Шклова рака Дняпро стане прыдатнай для суднаходства. Агадана будаванне шлюзаў для пропуску суднаў праз плаціны.

Зноскі

  1. Могилевская ГЭС ищет инвестора
  2. Водный киловатт(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 студзеня 2018. Праверана 15 студзеня 2018.