Неманаўская ГЭС

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Неманаўская ГЭС — гідраэлектрастанцыя плануемая да будаўніцтва ў 2017[1] г. у Беларусі на рацэ Нёман.

Паводле адных звестак, планаваная пляцоўка знаходзіцца ў 15 км ніжэй па цячэнні за Гродна каля в. Польніца[2], паводле іншых, у 20 км ніжэй Гродна каля в. Плябанскія[3].

Плануемая плошча вадасховішча ~500[2]—720[3] га. Плануемая вызначаная магутнасць — 19,8[3]—23[2] МВт, а штогадовая выпрацоўка электраэнергii ~113[3]-150[2] млн. кВт*г, что дазволіць штогод ашчаджаць 35 тыс. т.у.п. [3]. Праект прапануецца да рэалізацыі кітайскім кампаніям, праяўляюць цікаўнасць і еўрапейскія кампаніі[2].

Плануецца ўсталяваць на ГЭС 5 гарызантальных шахтных агрэгатаў магутнасцю 4,167 МВт кожны (агульная вызн. магутн. ГЭС складзе 19,8 МВт). Пад затапленне пайдзе ~590 га земляў (плошчай люстэрка вдсх. 720 га) і утворыцца вадасховішча аб’ёмам 38 млн куб.м.[3]

Агульны кошт будаўніцтва каля 220 млрд бел. руб. (у коштах 2006 г.). НАНБ і ЦНДІКВВР рабілі ацэнку ўздзеяння ГЭС на навакольнае асяроддзе ў трансгранічным кантэксце[4], паводле меркавання ЦНДІКВВР, будаўніцтва не паўплывае негатыўна на навакольнае асяроддзе[3]. У кастр. 2009 г. у Літве былі праведзеныя грамадскія слуханні вышэйзгаданай ацэнкі[3].

Паводле ацэнкі ЦНДІКВВР, у зону затаплення трапляюць 4,3 га ворыва, 58,9 га сенакосаў і пашаў, 106,3 га хмызнякоў, 146,4 га лясоў (24,3 га займаюць асабліва каштоўныя лясныя супольнасці, якія цалкам знікнуць), 0,7 га тэрыторый паселішчаў (41 жилы дом, 18 гасп.будынкаў, больш за 200 лецішч, прыстань). Апроч гэтага, у зону затаплення трапляюць лініі электраперадач і каналізацыйны калектар, якія будуць перенесеныя. У зоне экалагічнага ўплыву ГЭС 11 ахоўваемых відаў раслін, абітае 5 відаў насякомых, 10 відаў птушак і 3 віды млекакормячых, занесеных в Чырвоную книгу РБ. Рыбагаспадарчыя страты, у т.л. гібель рыбы, зніжэнне прадукцыйнасці яе відаў, складуць 1,2 млрд бел.руб. (сакав. 2010). Старты навакольнаму асяроддзю ад магчымага прарыву плаціны ГЭС ацэненыя як нязначныя з-за адсутнасці ніжэй плаціны патэнцыйна небяспечных аб’ектаў.[3]

Пасля будаўніцтва ГЭС, для забеспячэння суднаходства па Немане, будуць разгледжаныя варыянты будаўніцтва суднаходнага шлюзу ў створы ГЭС і злучальнага каналу ад Аўгустоўскага канала да вадасховішча ГСЭ з выкарыстаннем існага шлюзу Нёмнава для малога (турыстычнага) суднаходства.[3]

Зноскі

  1. Китайцы могут построить вторую ГЭС под Гродно Архівавана 22 жніўня 2017.
  2. а б в г д «Гродноэнерго» и Чешский…
  3. а б в г д е ё ж з і Строительство Немновской ГЭС не…
  4. Около Br220 млрд. …

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Около Br220 млрд потребуется на строительство Немновской ГЭС в Гродненской области // БЕЛТА, 22.06.2009 11:01;
  • «Гродноэнерго» и Чешский экспортный банк подписали кредитное соглашение по строительству Гродненской ГЭС // БЕЛТА 22.01.2010, 12:59;
  • Строительство Немновской ГЭС не окажет негативного воздействия на окружающую среду // БЕЛТА 10.03.2010, 21:37.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]